Пяць гадоў таму на Петрыкаўшчыне ўрачыста адкрылі краму “Дары ад “Зары”. Тавары, рэалізуемыя ў гандлёвым аб’екце, прышліся да спадобы многім жыхарам горада і раёна. Падтрымліваючы лепшыя традыцыі смаку, прад-прыемства гнутка рэагуе на патрабаванні часу і запыт спажыўцоў. Багаты, разнастайны, а самае галоўнае – заўсёды свежы асартымент мясных і малочных вырабаў – гэта тое, што вабіць пакупнікоў.

“Дары ад “Зары”: стаўка на якасць і разумны кошт– Галоўная асаблівасць брэнда сеткі “Дары ад “Зары”, – гэта тое, што прадукцыя пастаўляецца нам напрамую, – расказвае загадчыца крамы Святлана Фока.
– Штодня да нас прыходзіць машына з гатовай прадукцыяй для рэалізацыі насельніцтву. Тавар завозіцца адразу пасля вытворчасці непасрэдна з камбіната калгаса “Зара”. Больш таго, прадукты не замарожваюць, а астуджваюць. Лічыцца, што такі спосаб захоўвання мясной прадукцыі пераважны, так як не страчваюцца вітаміны і карысныя рэчывы. У нашай гандлёвай кропцы ўся прадукцыя неабходны тэрмін таксама знаходзіцца ў астуджаным выглядзе і захоў-ваецца ў спецыяльным халадзільным абсталяванні.

“Дары ад “Зары”: стаўка на якасць і разумны кошт
Загадчыца крамы Святлана Фока

У краме практычна заўсёды шматлюдна. Вялікі ўплыў на рэалізацыю тавару аказвае не толькі якасць прадукцыі, але і яе асартымент. А ён тут сапраўды ўнушальны.
Прадаўцы расказваюць, што бывае, убачыўшы ўвесь пералік мясной прадукцыі, пакупнік губляецца і тады даводзіцца даваць парады, зыходзячы з яго запатрабаванняў. Працаўнікі ўжо ведаюць густ і запыты пастаянных пакупнікоў. Да тых, хто прыйшоў упершыню, ідуць на дапамогу, імкнуцца даведацца, што яны хацелі б набыць. Летам, перад святамі, жыхары з задавальненнем раскупаюць шашлыкі, каўбаскі, мясныя хлебцы. Моладзь, якая ведае кошт свайму часу, любіць набываць галубцы, пельмені, шніцалі, галанціны. Астуджанае мяса птушкі і свініны кладуць у свой прадуктовы кошык людзі сярэдняга ўзросту, якія любяць гатаваць самастойна. Пенсіянеры аддаюць перавагу мясным рулетам, малочным прадуктам. Кожны прыходзіць для таго, каб выбраць неабходнае для сябе.
Дарэчы, прадпрыемства саўгаса-камбіната адно з нямногіх, на базе якога вырабляюцца прадукты, прызначаныя для харчавання дзяцей. Як вядома, патрабаванні да дзіцячага харчавання ў Беларусі вельмі высокія. Разам з тым, вытворчая лінія па выпуску каўбасы “Школьная”, сасісак і сардэляк “Лакамка” дазваляе прадукцыі адпавядаць усім нарматывам. У гэтых прадуктах нізкі змест солі, не дапускаецца выкарыстання фасфатаў, узмацняльнікаў густу, зведзены да мінімуму і дабаўкі з натуральных прыпраў.
Так што ў гандлёвай сетцы “Дары ад “Зары” кожны знойдзе свой прадукт.
– Адна з асноўных умоў работы прадпрыемства – натуральная і якасная прадукцыя, – працягвае размову Святлана Фока, – палепшыць густ за кошт усемагчымых дабавак, на вытворчасці нават не спрабуюць, тут гэта недапушчальна. Усё толькі свежае, смачнае, прыгатаванае з любоўю.
Загадчык крамы расказала, што асартымент прадуктаў пастаянна абнаўляецца, а навінкі заўсёды карыстаюцца попытам.
Так, нядаўна ў продаж паступілі блінчыкі з розным начыненнем. У склад саміх бліноў уваходзяць толькі натуральныя прадукты –малако, яйкі, мука. Начыненне таксама можа парадаваць пакупнікоў сваёй разнастайнасцю.
Часта праводзяцца і набылі папулярнасць сярод пакупнікоў рознага роду акцыі па зніжэнні кошту на тую альбо іншую групу тавараў. У сярэднім пад час такіх акцый цэны падаюць на 10-30%.
Па эканамічных паказчыках петрыкаўская крама “Дары ад “Зары” адна з лепшых у вобласці. Гэта заслуга не толькі вытворцаў якаснага асартыменту, але і зладжанай работы калектыву.
Святлана Фока ўзначальвае краму пяць гадоў. Дзелавая хватка, прынцыповасць, уменне аналізаваць рынак, вывучаць запыты пакупнікоў дала магчымасць калектыву годна выглядаць у сферы гандлю.
– Працуем з адказнасцю, настроем, павагай да пакупніка, – расказвае кіраўнік, – а інакш у нашай прафесіі нельга. Стараемся спраўляцца з абавязкамі хутка, каб не дапусціць чаргі каля прылаўка, прытым робім усё магчымае, каб задаволіць попыт кожнага наведвальніка. Разумеем, ці з’явіцца ў чалавека жаданне яшчэ раз наведаць краму, залежыць і ад культуры абслугоўвання.
У прадпрыемства “Дары ад “Зары”, як і ў яго працаўнікоў, ёсць ўсё, што вядзе да поспеху. Пажадем, каб дэвіз “Якасць прадукта. Прымальны кошт. Культура абслугоўвання” спадарожнічаў стаўшаму любімым беларусам брэнду і ў далейшым. І, я ўпэунена, іх пакупнік заўсёды застанецца з імі.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о