У двухгадовага Руслана Варушына з Веткі рэдкая смяротная пухліна – светлаклетачная саркома правай ныркі 2 стадыі. У жніўні хлопчык перанёс тры блокі хіміятэрапіі, яму выдалены наднырачнік і частка ныркі.

Светлаклетачная саркома – рэдкая, агрэсіўная і метастазіруючая пухліна. Нават пасля выдалення органа магчымы метастазы ў іншых органах. Працэнт выжывальнасці такіх дзяцей у нас вельмі нізкі.
З 1 верасня сям’я Варушыных знаходзіцца ў клініцы Хеліос Берлін-Бух у Германіі. Сума абследавання і лячэння, названая клінікай, складае 65 тысяч еўра. Паколькі пухліна рэдкая і вельмі агрэсіўная, клініка пайшла насустрач сям’і і прыняла Руслана на лячэнне з мінімальным дэпазітам, каб паспець выратаваць хлопчыку жыццё. Грошы бацькі будуць уносіць часткамі, па меры таго, як будзе працягвацца лячэнне.
Цэнтр дапамогі “Вера” (www.c-vera.by) просіць усіх нераўнадушных людзей адгукнуцца і падтрымаць Руслана. Вы можаце дапамагчы дзіцяці, калі ўнясеце мэтавае ахвяраванне на любы з дабрачынных рэквізітаў з указаннем прызначэння плацяжу – Варушыну Руслану.
Банкаўскі дабрачынны рахунак
Філіял № 400 Гродзенскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”, г. Гродна, вуліца Новаакцябрская, 5. УНП 591029371. БИК (SWIFT): AKBBBY21400. Дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000. Цэнтр дапамогі Вера.
Сістэма «Разлік» (АРІП)
Для правядзення плацяжу неабходна выбрать паслядоўна пункты:
+ Сістэма «Разлік» (АРІП)
+ Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
+ Дапамога дзецям, дарослым
– ЦЭНТР ДАПАМОГІ ВЕРА
– Ахвяраванні.
У выпадку ўзнікнення праблем с пошукам паслугі, прапануем выканаць пошук па УНП: 591029371.
SMS-ахвяраванне
Абаненты life:) ці МТС могуць зрабіць ахвяраванні, паслаўшы на нумар 553 SMS-паведамленне 1222 <Імя дзіцяці> <Сума> (1222 ПРАБЕЛ Руслан ПРАБЕЛ сума).
USSD-запыт для абанентаў life:) і МТС
Абаненты МТС, набіраючы нумар *222*24# (выклік), ахвяруюць 2 рублі.
Абаненты life:), адпраўляючы запыт *222*24# (выклік), выбіраюць суму ахвяравання.
USSD-запыт даступны ў падтрымку Руслана толькі з 1 па 30 верасня 2019 года.

Алена БРУЦКАЯ,
па матэрыялах Цэнтра дапамогі “Вера”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о