Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыступіла да выплаты матэрыяльных кампенсацый работнікам медыцынскіх арганізацый, якія знаходзіліся ў кантакце з інфікаванымі каронавірусам і самі захварэлі.

Фонд дапамогі створаны пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя і ўсе галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць у яго сродкі. Пералічыць у гэты фонд сумы можа кожны жадаючы. Для гэтага адкрыты дабрачынны рахунак. Тыя работнікі медустаноў, якія захварэлі да пачатку працы фонду, таксама могуць разлічваць на матэрыяльную падтрымку.

Варта адзначыць, што правілы прафсаюзнага страхавання выключаюць бюракратычныя правалокі. Для атрымання дапамогі дастаткова прадаставіць копію бальнічнага лістка і запыт ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя.
Грашовыя сродкі будуць пералічаныя максімальна аператыўна – не пазней трох дзён з моманту падачы дакументаў. Матэрыяльная дапамога будзе выплачана ў памеры ад 600 да 5 000 рублёў у залежнасці ад цяжкасці захворвання.
Камісія Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя штодня разглядае прадастаўленыя дакументы для вырашэння пытання пра аказанне дапамогі медыцынскім работнікам – членам прафсаюза.

Як паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Галіна Шчэрбак раней прафсаюзы ўжо прынялі рашэнне пра аказанне матэрыяльнай падтрымкі найбольш слабым катэгорыям грама-дзян. Цяпер ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях створаны “касы ўзаемадапамогі”: прафструктуры адмовіліся ад непершарадных выдаткаў і перанакіроўваюць у іх усе свабодныя сродкі. Праца такіх кас накіравана на аказанне дапамогі членам прафсаюзаў, якія аказаліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Галіна Шчэрбак адзначыла, што прафсаюзныя арганізацыі раёна таксама пачалі пералічэнні ў раённы фонд дапамогі медыцынскім работнікам. На сёння сума сабраных адлічэнняў складае крыху больш за 200 рублёў. Зразумела, што гэта нязначна, але папаўненне фонду працягваецца. Плануецца пералічэнне сабраных сродкаў у фонд дапамогі медыцынскім работнікам нашага раёна.

Рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў
Беларускі прафсоюз работнікаў аховы здароўя.
Адрас: 220126, г. Мінск, пр-т. Пераможцаў, 21, к.1414. УНН 100094874.
Дабрачынны рахунак № BY06 BLBB 3135 0100 0948 7400 1001.
Адкрыты ў Дырэкцыі ААТ “Белінвестбанк” па г. Мінску і Мінскай вобласці, код BLBBBY2X.
Мэта: аказанне матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюзаў, аказанне спонсарскай дапамогі арганізацыям аховы здароўя.
Аплата ў АРІП у любым банку: інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу, інфакіёску, банкамаце, касе і г.д.
Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грошай, любых электронных грошай, банкаўскай плацёжнай карткі.
Для правядзення плацяжу неабходна выбрать пункт “Сістэма “Разлік” (АРІП), дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні, прафсаюзы, прафсаюзы аховы здароўя.
Для аплаты ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку плацельшчыка, дадаткова пры неабходнасці ўкажыце назву арганізацыі. Увесці суму плацяжу. Праверыць карэктнасць інфармацыі. Здзейсніць плацёж.

Алена БРУЦКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о