1У першыя выхадныя мая з мэтай актывізацыі работы па прафілактыцы пажараў у жылым сектары супрацоўнікі РАНС правялі абследаванне супрацьпажарнага стану 370 домаўладанняў жыхароў раёна. Першачарговая ўвага надавалася дамам і кватэрам, у якіх пражываюць непаўналетнія, адзінокія грамадзяне, састарэлыя. Зважалася на спраўнасць пячнога ацяплення, электраправодкі, наяўнасць і спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў.
З аматарамі пакурыць у доме шчыра пагутарылі, звярнулі ўвагу бацькоў на тое, каб не пакідалі дзяцей адных дома, а запалкі хавалі ў недаступных месцах.

В. ЯХНО.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о