Адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны з’яўляецца стварэнне ўмоў для годнага жыцця насельніцтва, у тым ліку забеспячэнне камфортных умоў жыццядзейнасці людзей, якія маюць інваліднасць. Згодна з Дзяржаўнай праграмай “Сацыяльная абарона” на 2021-2025 гады ў краіне сфарміравана і дынамічна развіваецца сістэма падтрымкі людзей дадзенай катэгорыі. Адным са складаючых праграмы з’яўляецца ўкараненне новых форм работы з непрацаздольнай катэгорыяй насельніцтва. Пра новыя віды дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі мы пагутарылі з загадчыцай аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Таццянай Голуб.

Дапамагчы тым, каму гэта патрэбна

Сустрэча з Таццянай Антонаўнай была назначана ў аддзяленні на пачатак рабочага дня. Нягледзячы на ранішні візіт, спецыялісты па сацыяльнай рабоце ўжо праводзілі заняткі са сваімі падапечнымі. У фае ўстановы рукамі наведвальнікаў і іх куратараў афармляліся выставы да Дня інвалідаў. Таццяна Антонаўна патлумачыла, што навучанне для некаторых наведвальнікаў пачынаецца пазней, але грамадскія справы “ніхто не адмяняў”, занятак для наведвальнікаў знойдзецца заўсёды. Адчувалася, што ва ўстанове створана даступнае асяроддзе для рэалізацыі сваіх магчымасцяў.
З лістапада бягучага года ад-дзяленне ўкараніла новыя формы работы з інвалідамі 1 або 2 групы.

– У бягучым месяцы апрабавана “Паслуга асістэнта”, – пачала размову загадчык аддзялення. – Яна прадугледжвае замацаванне за чалавекам з інваліднасцю свайго роду памочніка, які дапаможа з засваеннем навыкаў самаабслугоўвання, планаваннем дня, размеркаваннем грашовых сродкаў і складаннем спісу неабходных закупак. Заяўні-ка суправаджаюць у розныя арганізацыі для вырашэння неабходных пытанняў, пры наведванні грамадскіх мерапрыемстваў. Паслуга асістэнта аказваецца бясплатна ў аб’ёме не больш за 60 гадзін у месяц. Два жыхары Петрыкава ўжо заявіліся на гэты від паслугі.

Спецыяліст адзначыла, што ёсць новаўвядзенні для дзяцей- інвалідаў да 18 гадоў, якія завяршылі засваенне агульнаадукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацы і людзей з інваліднасцю, што маюць абмежаванне жыццядзейнасці. Для такой катэгорыі людзей спецыялісты цэнтра прапануюць работу аб’яднанняў па інтарэсах з выездам на дом да двух разоў у ты-дзень. Бацькі аднаго дзіцяці заявіліся на паслугу спецыялістаў і вызначыліся з творчым накірункам.

Яшчэ адна з новых форм дапамогі – навучанне навыкам членаў сям’і, якія, ажыццяўляюць догляд за непрацаздольнымі грамадзянамі. Паслуга запатрабаваная ў грамадстве. Калі чалавек сутыкаецца з хваробай родных, асабліва калі яны прыкаваныя да ложка, нявопытнаму чалавеку вельмі цяжка засвоіць самастойна некаторыя моманты. Дадзеная паслуга прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове і можа праводзіцца спецыялістамі дыстанцыйна. У цэнтры ёсць памяшканне з неабходным абсталяваннем для навучання. Родным, якія даглядаюць інвалідаў, або людзям, якія страцілі здольнасць самастойна перамяшчацца, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання прапануе на пракат адпаведную каляску.
– Адно з новаўвядзенняў – “Гасцініца выхаднога дня”, – працягвае размову Таццяна Антонаўна. – Сваякам інвалідаў і грамадзянам сталага ўзросту, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання, на бязвыплатнай аснове ў другую і чацвёртую суботу месяца з 9 да 13 гадзін прадастаўляецца сацыяльная перадышка для вырашэння сваіх асабістых спраў. Іх сваякам будзе прапанаваны занятак са спецыялістамі на базе аддзялення.

– Нашай установай прадугле-джана паслуга перакладчыка мовы жэстаў, – акцэнтуе ўвагу суразмоўца. У раёне пяць інвалідаў, якім патрэбны для перадачы інфармацыі спецыяліст. Бываюць жыццёвыя сітуацыі, якія патрабуюць прысутнасці такога роду перакладчыка. Пры неабходнасці – заяўка будзе задаволена.
Як бачым, усе новыя формы паслуг арыентаваны на паляпшэнне жыццядзейнасці людзей асобай катэгорыі. Калі ёсць неабходнасць у больш падрабязнай інфармацыі, дастаткова патэлефанаваць у аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту па нумары 2-05-50 і атрымаць кансультацыю супрацоўніка цэнтра.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о