Надышла цёплая пара і ўстановы адукацыі ладзяць  розныя мерапрыемствы, каб пазабавіць дзятву ў час адпачынку. Але не толькі для школьнікаў праводзяцца акцыі. Днямі сярод выхаванцаў ДТСААФ, што атрымліваюць права кіравання транспартным сродкам катэгорыі “В”, адбылася патрыятычная акцыя “Сэрцам дакраніся да подзвігу!”.

Мерапрыемства прысвячалася чарговай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэма акцыі “Айчыны верныя сыны” была абрана невыпадкова. Ваенны камісар Петрыкаўскага ваенкамата, падпалкоўнік Аляксандр Адамоўскі распавёў пра ўзаемадзеянні Міністэрства абароны і Добраахвотнага таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту. Так, маладыя людзі могуць атрымаць у структурах арганізацыі адпаведную спецыяльнасць, у прыватнасці ­– вадзіцеля, што дапаможа юнакам не толькі ў “цывільным” жыцці, але вызначыць профіль іх вайсковай справы ў час службы ў арміі.

Трэба сказаць, што гутарка з ваеннымі выклікала цікавасць не толькі ў хлопцаў. Старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Мікалай Жукоўскі адзначыў, што служба ў арміі зараз набірае ўсё большую папулярнасць сярод жанчын. Таму калі прадстаўніцы прыгожай паловы адпавядаюць пэўным патрабаванням і маюць жаданне служыць Айчыне, яны рэальна могуць паступіць на вайсковую службу па кантракце.

Напрыканцы сустрэчы перад прысутнымі выступіў старшыня райарганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Фёдар Жукавец, які расказаў пра дзейнасць саюза афіцэраў і прыгадаў апошнія мерапрыемствы, праведзеныя з удзелам і па ініцыятыве актывістаў саюза.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

IMG_5872 IMG_5881 IMG_5876 IMG_5867

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о