На агульным сходзе асабістага саставу Петрыкаўскага РАНС у прысутнасці следчага Петрыкаўскага раённага аддзела СК Рэспублікі Беларусь капітана юстыцыі Яўгена Стэльмаха разгледжана прадстаўленне пра ліквідацыю парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўзгаранню дома па вуліцы Гагарына ў вёсцы Брынёў 17 ліпеня, у выніку якога загінуў мужчына 1984 года нараджэння.

Пры правядзенні праверкі па факце гібелі мужчыны Петрыкаўскім РАСК былі выяўлены факты несвоечасовага рэагавання на наяўнае становішча (загінулы злоўжываў спіртным і курыў у доме) і неправядзенне адпаведнай прафілактычнай работы з загінуўшым, у сувязі з чым і было адрасавана азначанае прадстаўленне.
– Сапраўдны выпадак з’яўляецца не адзінкавым у гэтым го-дзе, – распавёў Яўген Стэльмах. – За 2019 год у выніку пажараў ужо загінула 3 чалавекі. Два пажары адбыліся ў жылым сектары сельскай мясцовасці. На момант узнікнення пажараў ахвяры знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Загінуўшыя нідзе афіцыйна не працавалі. Асноўная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Згодна з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь №122-3 ад 2014/01/04 “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” суб’ектамі прафілактыкі разам з іншымі органамі з’яўляюцца органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях.
Адпаведна артыкулу 11 Закона Рэспублікі Беларусь №122-3 ад 2014/01/04 “Аб асновах дзейнасцi па прафiлактыцы правапарушэнняў” рэгіянальнымі комплекснымі праграмамі па прафілактыцы правапарушэнняў павінна забяспечвацца правядзенне пра-філактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць узнікненню надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх.
Адпаведна артыкулу 15 Закона Рэспублікі Беларусь №122-3 ад 2014/01/04 “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ва ўзаемадзеянні з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, органамі кіравання аховы здароўя, дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя, органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, установамі сацыяльнага абслугоўвання, арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, і ўстановамі адукацыі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, арганізуюць праверкі стану жылых памяшканняў іншых катэгорый грамадзян у ходзе правядзення аглядаў супрацьпажарнага стану жылых дамоў і прымаюць неабходныя меры па прывядзенні жыллёвага фонду ў пажарабяспечны стан, праводзяць iнструктажы па мерах пажарнай бяспекі ў побыце, прымаюць ва ўстаноўленым парадку меры па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі грамадзянам для забеспячэння бяспечных умоў пражывання.
У ходзе разгляду прадстаўлення прадстаўніку РАСК агучылі аб’ём прафілактычных мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнікамі РАНС на тэрыторыі раёна за 2019 год па папярэджанні правапарушэнняў, якія спрыяюць узнікненню надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, распавялі пра працу, праведзеную ў дачыненні загінулай асобы, давялі планы па пажара-прафілактычнай рабоце на бягучы перыяд.
У сваю чаргу следчым з мэтай стабілізацыі становішча з пажарамі на тэрыторыі раёна і гібеллю людзей на іх акцэнтавана ўвага супрацоўнікаў РАНС на правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па адпрацоўцы сельскіх Саветаў, у прыватнасці праверцы грамадзян з асацыяльным ладам жыцця, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі (якія знахо-дзяцца ў “групе рызыкі”) у выхадныя і святочныя дні, на долю якіх прыпадае асноўная маса пажараў, і правядзенне з імі індывідуальных гутарак на тэму захавання правілаў пажарнай бяспекі.
За выяўленыя следствам пры правядзенні праверкі парушэнні да службовых асоб суб’екта прафілактыкі прыняты адпаведныя меры спагнанняў.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Па інфармацыі
Петрыкаўскага РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о