ДАДОМУ З ПАДАРУНКАМІ

Уборка каласавых зерневых падыходзіць да завяршэння, механізатары дабіраюць апошнія тоны залацістага зерня. Наперадзе не менш важныя палявыя кампаніі — падрыхтоўка глебы і сяўба азімых зерневых. Даспявае і чакае ўборкі каралева палёў — кукуруза.
26 жніўня разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалаем Місюрам і прадстаўніком райкама прафсаюза работнікаў АПК Аленай Галеняй мы накіраваліся на мяжу сельгаспрадпрыемства “Запаветы Ільіча”, каб паспець уручыць падарункі і лісты ўдзячнасці маладым механізатарам з Брагіншчыны. Менавіта яны з пачатку другой дэкады жніўня прыехалі да нас на сваіх камбайнах, каб аказаць дапамогу нашым аграрыям у больш шпаркіх тэмпах уборкі. Гэты тэмп задаць ім сапраўды ўдалося. І Мікалай Васільевіч выказаў шчыры дзякуй за добрасумленную працу Аляксею Ціханьчуку і Івану Карпенку з ААТ “Імя Жукава”, Анатолю Раманюку і Арцёму Прыходзьку, Міхаілу Дарошчанку і Віталю Раку з ААТ “Пераможнік” Брагінскага раёна.
Таксама дапамогу аказвалі брагінцы КСУПам “Грабаў” і “Чалюшчавічы”. Гэта Аляксей Кабанчук і Мікалай Сярко з ААТ “Чэнерысскі”, Сяргей Жураў з дачкой Настассяй з ААТ “Брагінскі”.

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

ДАДОМУ З ПАДАРУНКАМІ

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о