Сёлета раённым выканаўчым камітэтам і Саветам дэпутатаў былі набыты і ўручаны 80 падарункаў дзецям-інвалідам, 87 – дзецям з прыёмных, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, 83 – дзецям, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 75 – для выхаванцаў школы-інтэрната, 240 – пераможцам абласных, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, 20 – дзецям са шматдзетных сем’яў з Капцэвічаў. 165 навагодніх падарункаў былі набыты ААТ “Беларуськалій” і 50 ААТ “Шахтаспецбуд”

Напярэдадні Новага года ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” і раённай акцыі “У Новы год без правапарушэнняў” было арганізавана ўручэнне навагодніх падарункаў дзецям-сіротам, якія ў сілу розных жыццёвых абставін апынуліся ў спецыяльнай установе адукацыі “Петрыкаўскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №1 закрытага тыпу лёгкай прамысловасці”. На жаль, у большасці сваёй гэтыя дзеці маюць нізкі агульнаадукацыйны ўзровень і негатыўны вопыт пражывання ва ўласных сем’ях. Амаральны лад жыцця бацькоў, эмацыйна-канф-ліктныя адносіны ў сям’і, дрэннае матэрыяльнае становішча, пры якім многія бацькі самі падбухторвалі дзяцей здзяйсняць тыя ці іншыя злачынствы і правапарушэнні, і як вынік – навучанне ў спецыяльнай установе адукацыі.
Так, яны ўжо даўно не вераць у Дзеда Мароза, але не перастаюць марыць пра добрае, светлае, чыстае. І гэта не толькі добра, але і правільна, бо нездарма кажуць, што той, хто здольны верыць у цуд, больш паспяхова спраўляецца з тымі выклікамі, якія прад’яўляе яму жыццё.

На цяперашні момант у спецвучылішчы знаходзіцца 7 дзяцей-сірот. Па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама для іх былі набыты сертыфікаты на гаспадарчыя, тэкстыльныя, канцылярскія і іншыя тавары. Спонсарамі вы-ступілі члены камісіі па справах непаўналетніх, РГА “Беларускі саюз афіцэраў”, спецыялісты ДУ “Капаткевіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”, дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Пціч”, дырэктар Петрыкаўскага лясгаса, Петрыкаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і аддзел унутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама. Таксама сертыфікаты набываліся па ініцыятыве дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”. Акрамя гэтага ўсім навучэнцам былі ўручаны салодкія падарункі ад Петрыкаўскага лясгаса. Дырэктарам установы Таццянай Білас на адрас удзельнікаў дабрачыннай раённай акцыі былі выказаны словы шчырай падзякі.
Выхаванцы ў сваю чаргу аддзячылі спонсарам музычна-тэатралізаваным навагоднім прадстаўленнем.

– Акцыя “Нашы дзеці” падкрэслівае наш клопат пра кожнае дзіця, дазваляе яшчэ раз звярнуць увагу на хлопчыкаў і дзяўчынак, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю, дае дадатковую магчымасць падарыць ім часцінку цяпла, каб яны верылі ў дабро, сваю будучыню, у тое, што патрэбныя сваёй краіне, – адзначыла ў час мерапрыемства намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька.

Дабрачыннасці шмат не бывае
“Нячысцікаў” перамаглі – свята працягваецца
Дабрачыннасці шмат не бывае
Свята ва ўстанову аховы здароўя прыйшло з падарункамі
Ператварацца ў казачных чараўнікоў і адпраўляцца з падарункамі напярэ-
дадні навагодніх святаў ва ўстанову аховы здароўя да дзетак, якія па стане здароўя сустракаюць Новы год у бальніцы – шматгадовая раённая традыцыя.  Так, сёлета ў дзіцячым аддзяленні сустрэлі свята чацвёра дзяцей. Кожнаму з іх Дзедам Марозам і Снягуркай былі ўручаны салодкія падарункі ад райвыканкама і дэпутацкага корпуса раёна.
На гэты раз да віншавання дзяцей дадалі і ўшанаванне медыкаў. Для людзей у белых халатах год быў няпросты, таму кіраўніцтвам раённых структур грамадскіх арганізацый “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын” і “Фонд Міру” было прынята рашэнне да слоў віншавання з надыходзячым святам далучыць уручэнне падарункаў і салодкіх пачастункаў для супрацоўнікаў дзіцячага і рэанімацыйнага аддзяленняў, а таксама паліклінікі. Чарговы раз ад работнікаў устаноў адукацыі раёна медыкам былі перададзены аднаразовыя маскі.
Чарговае мерапрыемства ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” падарыла надзею на тое, што прыгажосць, чуласць і спагада выратуюць свет.
Дабрачыннасці шмат не бывае

Напачатку снежня сацыяльна-педагагічным цэнтрам  раёна была аб’яўлена штога-
довая ініцыятыва па зборы падарункаў для дзяцей з прыёмных сем’яў. Звычайна, заканчваецца акцыя святочным прадстаўленнем. Сёлета ад звыклага фармату давялося адмовіцца – віншаванне было індывідуальным, з выездам на дом ці ў школу. Але падарункі атрымала кожнае дзіця з гэтай катэгорыі.
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Жукавец разам са спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведала з віншаваннямі і падарункамі Курыціцкую і Конкавіцкую школы, дзе навучаецца найбольшая колькасць дзяцей з прыёмных сем’яў. Разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай яна ўручыла салодкія падарункі дзецям і пажадала моцнага здароўя, сямейнай цеплыні і стабільнасці, вясёлых канікулаў.
Людміла Жукавец праз нашу газету выказала словы ўдзячнасці ўсім, хто далучыўся да акцыі і дапамог зрабіць дзіцячае свята яркім, чароўным і салодкім.
Падарункі ад раённага выканаўчага камітэта, прадпрыемстваў і арганізацый раёна, прыватных прадпрымальнікаў таксама былі ўручаны дзецям, якія ў пераднавагоднія дні знаходзяцца на лячэнні ў Петрыкаўскай ЦРБ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о