Дабрачыннасць – прыклад для пераймання

0
600

Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа – грамадская дабрачынная арганізацыя, якая аказвае дапамогу людзям, дзяржаўным арганізацыям у гуманітарнай дзейнасці.

Прадстаўнікі Петрыкаўскай арганізацыі завіталі да пацыентаў сястрынскага аддзялення Ляскавіцкай бальніцы.

Дабрачыннасць – прыклад для пераймання
Старшыня райарганізацыі Чырвонага Крыжа Людміла Петухова павіншавала пацыентаў з Вадохрышчам, пажадала моцнага здароўя, веры і надзеі!
Разам з валанцёрамі Раманам Курдо яны ўручылі пажылым лю-дзям салодкія падарункі, садавіну, сродкі асабістай гігіены, дэзынфіцыруючыя сродкі, буклеты.
– Мы прыязджаем у Ляскавічы кожны год, – адзначыла Людміла Фёдараўна. – У час навагодніх святаў у краіне праходзяць розныя дабрачынныя акцыі, а для Чырвонага Крыжа дабрачыннасць – звычайная справа.
У канцы сустрэчы лідар райарганізацыі падзякавала ўсім членам таварыства: выхаванцам навучальных устаноў, валанцёрам і адказным асобам у працоўных калектывах, прадстаўнікам прыватнага бізнесу, з дапамогай якіх райарганізацыя можа дапамагаць людзям.
Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о