Пятроўскі дзень капаткевічанам абавязкова дасць 
магчымасць на гэтым тыдні нанасіць дадому кошыкі грыбоў, бо дождж ліў усю ноч і палову дня. Спыніў у гэты пятнічны дзень дождж і работу хлебаробаў. Тыя ў поле ўсё ж выйшлі, бо спадзяваліся на літасць Святых Пятра і Паўла. Але ж спадзяванні не апраўдаліся.
Як адзначыў дырэктар КСУП “Капаткевічы” Аляксандр Пінчук, па стане на 10 ліпеня гаспадарка намалаціла больш за 200 тон зерня. Усяго да ўборкі прызначана 1500 гектараў плошчы. Тут плануюць атрымаць 3,5 тысячы тон зерня з каласавых культур і 2 тысячы тон зерня кукурузы. Насенне каралевы палёў закладвалі ў глебу айчыннай вытворчасці, набывалі ў эксбазе “Крынічнае”. Перавагу аддалі суперраннім гатункам “Гарант” і “Ферум”. Зерне кукурузы гэтых гатункаў будзе спелае ўжо напрыканцы жніўня.
Ураджайнасць каласавых зерневых ідзе неблагая – ад 20 да 30 цэнтнераў на круг. Больш за 100 тон намалочанага рапсу (ураджайнасць склала 15 цэнтнераў з гектара) аддалі на дзяржзаказ. Да таго, рэалізаванае насенне рапсу дазволіла набыць запасныя часткі на 40 тысяч рублёў і паставіць на лінейку гатоўнасці да жніва камбайны, падрамантаваць кормаўборачную тэхніку.
ДА ЗЯМЛІ НІЖЭЙ,  ДА ХЛЕБА БЛІЖЭЙЗаўсёды ў лідарах Руслан Качэля і Аляксандр Рудаўскі ДА ЗЯМЛІ НІЖЭЙ,  ДА ХЛЕБА БЛІЖЭЙ
Галіна Пінчук, Руслан Качэля, Сяргей Пякарскі, Аляксандр Рудаўскі і старшыня прафкама АПК Ірына Берднік
– На жніве шчыруюць чатыры камбайны, кіруюць якімі Руслан Качэля, Аляксандр Рудаўскі, Сяргей Пякарскі і Уладзімір Бажок, – паведаміў Аляксандр Іосіфавіч. – Дапамагаюць нам і механізатары з вытворчага ўчастка ЖХГ – Фёдар Несцярчук, Сяргей Рудаўскі, з лясніцтва – Сяргей Дзіхцяр. На адвозцы зерня заняты Сяргей Верталь, Мікалай Палуян і Валерый Картыннік. Калі будзе патрэба, то дадаткова пусцім трактары з цялегамі “ПТС-9”, на якіх будуць заняты Сяргей Коль і Дзмітрый Нікалаеў. Упэўнены, што да 10 жніўня з уборкай зерневых справімся.
Увогуле да жніва падрыхтаваліся няблага. Так спецыялісты распрацавалі і выдалі механізатарам папкі, дзе знаходзіцца ўся патрэбная дакументацыя: нормы расходу паліва, інструктажы, сістэма аплаты працы за пэўныя віды работ, дагаворы матэрыяльнай адказнасці. Гэтую работу правялі інжынер па тэхніцы бяспекі і ахове працы Ірына Атаева, загадчыца аддзела кадраў Галіна Пінчук, галоўны бухгалтар Марыя Белая, галоўны эканаміст Пётр Ілімовіч. За падрыхтоўку тэхнікі і сушыльнага абсталявання хочацца сказаць дзякуй выконваючай абавязкі галоўнага інжынера Валянціне Мухінай і загадчыку рамонтнымі майстэрнямі Раману Нягрэю.
Што датычыць пажарнай бяспекі, то камбайны поўнасцю ўкамплектаваны патрэбным інвентаром.
Рашэннем сесіі Капаткевіцкага сельвыканкама было вырашана аказаць нам дапамогу на дапрацоўцы зерня. Кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, пайшлі насустрач і адзінагалосна прынялі рашэнне накіроўваць сваіх работнікаў на дапрацоўку зерня. Дарэчы, сушым зерне круглыя суткі, у начную змену працуюць работнікі і спецыялісты нашага сельгаспрадпрыемства. З-за дажджлівага надвор’я зерне ідзе вільготнае, таму вельмі важна дасушыць яго да пэўнай кандыцыі і захаваць яго якасці.
Загадчыца зернятока Соф’я Дубініч своечасова паклапацілася пра падрыхтоўку ўсіх напольных сушылак, на іх была заменена мешкавіна. Сваімі сіламі адрамантавалі і бранскую сушылку, на якой ужо перапрацавалі 150 тон зерня.
Усе сушылкі ў нас на дровах. Дарэчы, сёння як раз нарыхтоўваюць дровы слесары па абслугоўванні зернеачышчальных машын – Вячаслаў Плешкуноў і Аляксандр Купрыенка.
ДА ЗЯМЛІ НІЖЭЙ,  ДА ХЛЕБА БЛІЖЭЙАнатоль Харланаў заняты на падборы рапсавай саломы. Адначасова ідзе ворыва ДА ЗЯМЛІ НІЖЭЙ,  ДА ХЛЕБА БЛІЖЭЙКамбайнер Сяргей Пякарскі
Паралельна з уборкай зерня ідзе нарыхтоўка кармоў і падрыхтоўка глебы да сяўбы азімых культур. Кармы – гэта магчымасць зарабіць капейку на іх продажы. Так, сёлета такім чынам здолелі набыць 200 галоў бычкоў на далейшае дарошчванне. Гадавы запас кармоў у нас ёсць, але працуем над тым, каб мець двухгадовы запас.
На корманарыхтоўцы заняты Анатоль Харланаў, Мікалай Савурын. На трамбоўцы масы – Мікалай Ханчэўскі, на адвозцы – Сяргей Коль, Андрэй Кашуба, Сяргей Верталь, Мікалай Палуян, Дзмітрый Нікалаеў.
Узараны больш за 300 гектараў плошчы пад сяўбу шматгадовых траў, люцэрны, рапсу. На ворыва прыцягваем тэхніку аграсервісу, свая таксама працуе.
Людзей кормім бясплатна, обеды гатуюць нашы цудоўныя повары Ала Дашкевіч і Надзея Верталь. Днямі пяройдзем на двухразовае харчаванне. Так што ўсё патрэбнае для паспяховай работы і атрымання добрага выніку ў нас ёсць. Будзем спадзявацца толькі на спрыяльнае надвор’е.
– Што ж, поспехаў і цёплых дзён!
Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о