Юрый Лыскоў адразу паля заканчэння школы ў 1992 годзе стаў механізатарам у родным калгасе, дзе і бацька яго трактарыстам працаваў усё жыццё. Летась атрымаў новы трактар і цяпер толькі ўзгадвае, як некалі давялося працаваць на гусенічным.

Да тэхнікі – рукамі,  да зямлі – душоюКаля сямі соцень гектараў кукурузных палеткаў КСУП “Імя Ульянава” засеяў сёлета Юрый Валянцінавіч на сваім “Беларусе”. Новы трактар не патрабаваў асаблівай падрыхтоўкі да пасяўной, а вось з сеялкай давялося папрацаваць, каб цяпер яна не давала збояў.

– Апошні раз у водпуску быў папярэдняй зімою, адгуляў за два гады, бо не было паліва ў гаспадарцы, – расказаў механізатар. – Леташняй зімой не давялося. Арганіку вывозіў, кармы падвозіў на ферме. Работы хапала. Закончым з севам, буду нарыхтоўваць кармы.

Дырэктар прадпрыемства Сяргей Сеніковіч адзначае асаблівую адказнасць Юрыя Валянцінавіча. Механізатар разумее і шкадуе тэхніку. Няма ў яго рабоце агрэхаў. Калі атрымае задачу – правяраць не трэба.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о