Чысты лес

Пад такой назваю ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” праводзіць акцыю, што адбудзецца ў суботу, 19 кастрычніка. Работнікі лясной гаспадаркі заклікаюць усіх неабыякавых жыхароў раёна аб’яднаць намаганні ў добраўпарадкаванні прылягаючай да сваіх населеных пунктах тэрыторыі ляснога фонду.
Стаць удзельнікам акцыі зможа любы жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў лясгас ці ў бліжэйшае лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць усіх удзельнікаў мерапрыемства неабходным інвентаром і даставяць да аб’ектаў працы.
Акцыя «Чысты лес» у Беларусі стала ўжо традыцыйнай. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе і за гэты час у ёй паўдзельнічалі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, дзяржаўныя, грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы, вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Лес служыць на карысць людзей і ўсяго навакольнага асяроддзя. Гэта і лёгкія планеты, і скарбніца вільгаці, тут знаходзяць прытулак безліч відаў расліннага і жывёльнага свету. Чарга за намі – давайце і мы паслужым лесу і захаваем яго чыстым.

Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о