Красный крестЯк расказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Людміла Петухова, з 10 жніўня ў памяшканні арганізацыі па адрасе: г. Петрыкаў, вул. Каралева, 11 будзе праводзіцца выдача гуманітарнай дапамогі ў выглядзе былых ва ўжытку адзення і абутку.

Дапамогу могуць атрымаць маладыя інваліды  1-2 груп дапенсійнага ўзросту і непрацуючыя інваліды 3 групы, малазабяспечаныя грамадзяне, сукупны прыбытак на 1 члена сям’і якіх складае меней 198 рублёў.

Для атрымання гуманітарнай дапамогі трэба прад’явіць пашпарт, копію пасведчання інваліда. Інваліды 3 групы працаздольнага ўзросту падаюць копію пасведчання інваліда, даведку пра даходы (пенсія, зарплата, дапамогі), копію працоўнай кніжкі – для непрацуючых.

Інвалідам, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, неабходна падаць даведку пра склад сям’і і пра даходы за апошнія 3 месяцы.

Малазабяспечаныя грамадзяне павінны прад’явіць пашпарт, даведку пра склад сям’і і даведку пра даходы за апошнія 3 месяцы.

Даведкі па тэлефонах: 5-18-81, 8-029-333-49-60.

П. ВАЛОДЗІН.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о