22 верасня ў канцэртнай зале раённага Дома культуры адбыўся ўрачысты сход раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў з нагоды 25-годдзя ўтварэння аб’яднання.

Перад прысутнымі з прамовай выступіў старшыня райарганізацыі саюза афіцэраў Фёдар Жукавец, які ўзгадаў вехі гісторыі аб’яднання, падкрэсліўшы, што юбілей у чвэрць стагоддзя з’яўляецца найлепшым доказам неабходнасці і плённасці існавання Беларускага саюза афіцэраў. Агучаны былі і апошнія дасягненні афіцэрскай арганізацыі, а таксама асноўныя мэты і задачы, што акрэслілі перад сабой актывісты аб’яднання.

IMG_8561_1IMG_8563 IMG_8593

Не абышлося без падарункаў: члены саюза, а таксама прадстаўнікі ўлады і грамадскасці атрымалі з рук Фёдара Якаўлевіча юбілейныя медалі і кнігі пра дзейнасць раённай арганізацыі БСА. Шэраг актывістаў саюза афіцэраў быў адзначаны граматамі.

Незабытымі аказаліся імёны актывістаў аб’яднання, хто пайшоў з жыцця ў апошнія гады.

Падзякаваўшы партнёрам і сябрам, Фёдар Жукавец пажадаў усім прысутным моцнага здароўя, новых добрых спраў, дабрабыту сем’ям і мірнага неба над галавой.

На сходзе таксама гучалі віншаванні з юбілеем саюза афіцэраў ад старшыні Мышанскай першаснай арганізацыі БСА Уладзіміра Раманюка і намесніка старшыні райвыканкама Дзяніса Хулупа. Апошні падзякаваў ваенным за плённую службу і актыўную грамадскую дзейнасць, захаванне гістарычнай памяці і выхаванне патрыятызму ў маладога пакалення.

IMG_8664_1

На мерапрыемстве прагучалі канцэртныя нумары ў выкананні мясцовых артыстаў.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о