Першы панядзелак месяца — нагода для пашыранага пасяджэння райвыканкама. Тым больш, што і тэм для абмеркавання больш чым дастаткова. Пачалося пасяджэнне відэанарадай з губернатарам. Генадзем Міхайлавічам былі акрэслены праблемы рэальнага сектару эканомікі, аднак па-ранейшаму галоўная ўвага надаецца сельскай гаспадарцы, вынікі работы якой пакідаюць жадаць лепшага. Адсюль і даручэнне губернатара: асноўныя палявыя работы, уборку бульбы і кукурузы на сілас, завяршыць да канца бягучага тыдня.

Добраўпарадкаванне
Аляксандр Міхайлавіч адзначыў, што хоць горад яшчэ і не прыняты ў падрадчыкаў, аднак усе будаўнічыя работы ўжо завершаны. Актыўнымі тэмпамі ідзе выпраўленне недахопаў і азеляненне ў разлік кампенсацыйнай пасадкі. Аднак прыгожы і добраўпарадкаваны горад — гэта не толькі клопат падрадчыкаў. Прыйшоў час далучыцца ўсім жыхарам горада і раёна і навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях. Не раз ужо гучала гэта даручэнне, аднак ёсць яшчэ гора-гаспадары. На гэтым тыдні па даручэнні Аляксандра Міхайлавіча будуць арганізаваны рэйды рэдакцыі газеты сумесна з РЦГіЭ на прадмет навядзення парадку і добраўпарадкаванню прыдамавой тэрыторыі. 12 кастрычніка пройдзе суботнік па азеляненні горада і раёна, да ўдзелу ў якім запрашаюцца не толькі арганізацыі і прадпрыемствы, але і неабыякавыя грамадзянне. Нямала ўжо зроблена, але яшчэ болей давядзецца зрабіць. Звярнуў Аляксандр Міхайлавіч увагу кіраўнікоў і на стан іх тэрыторый — усім тэрмінова навесці парадак. Іван Міцура пракаменціраваў сітуацыю ў АПК па ўтрыманні ў парадку тэрыторый і мехдвароў. Агульныя заўвагі: не арганізаваны пляцоўкі па захаванні шын і металалому, зямля вакол комплексаў павінна выкарыстоўвацца па прызначэнні, не выкошваецца своечасова расліннасць. Палігоны адходаў у Петрыкаве і г.п. Капаткевічы маюць агульную праблему — не працуе станцыя сарціроўкі. Ёсць пытанні і да Муляраўскага забойнага цэха. Усе акрэсленыя праблемы кіраўнікам даручана ўзяць на асабісты прынцыповы кантроль і забяспечыць іх вырашэнне.

Сацыяльна-эканамічныя паказчыкі
Марына Лук’янава, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама, праінфармавала прысутных адносна таго, што за 8 месяцаў бягучага года прадпрыемствамі ўсіх форм уласнасці экспарціравана прадукцыі на 6 млн. долараў ЗША, што на 5,2 % больш за ўзровень мінулага года. Экспарціруемая прадукцыя — гэта дзікарастучыя ягады, грыбы і прадукцыя дрэваапрацоўкі. За 8 месяцаў у раёне зарэгістравана 4 новыя прадпрыемствы, у тым ліку 2 з іх у вытворчай сферы, і 56 індывідуальных прадпрымальнікаў. Магчымасць працаўладкавацца атрымалі 145 грамадзян, у тым ліку 29 — за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і 116 — за кошт пашырэння вытворчасці, з іх у ААТ “Беларуськалій” працаўладкавана 105 чалавек. За 8 месяцаў 2019 года аб’ём таваразвароту гандлю склаў 52,3 млн. рублёў ці 107,5% пры прагнозным заданні 105%. Захавалася станоўчая дынаміка па таваразвароту грамадскага харчавання, які за справаздачны перыяд склаў 2,0 млн. рублёў ці 86,9% у супастаўляльных умовах, што вышэй за паказчыкі 1 квартала на 17,6% і вышэй паказчыкаў за 6 месяцаў на 4,7%. Аднак варта адзначыць, што з чыстай стратай спрацавалі два прадпрыемства: ААТ “Рыбгас “Трэмля” і Петрыкаўскае РСТ. З ліку падведамных райвыканкаму арганізацый працуючых са стратамі няма.
Па выніках 8 месяцаў 2019 года ўсе арганізацыі раёна выйшлі на памер сярэднямесячнай заработнай платы вышэй за 400 рублёў. Таксама 4 прадпрыемствы выйшлі на ўзровень больш за 500 рублёў.

АПК
Аб рабоце сельскагаспадарчай галіны прысутныя даведаліся ад Васілія Кавальскага, намесніка начальніка кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання. За верасень сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна рэалізавана прадукцыі жывёлагадоўлі на 3 млн. 777 тыс. рублёў, што на 30,2 % больш за паказчыкі года мінулага. За верасень з павелічэннем да ўзроўню 2018 года па рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі спрацавалі 9 сельскагаспадарчых арганізацый раёна, ніжэй за ўзровень мінулага года атрымана выручкі ў КСУП “Капаткевічы” на 24%, ААТ “Агра-Ляскавічы” — 31%, ААТ “Курыцічы” — 11%, КСУП “Грабаў” — 4,4%. Што тычыцца рэалізацыі малака гатункам “Экстра”, то толькі ААТ “Камаровічы” і УП “Палесье-Аграінвест” справіліся з задачай на 100%. Разам з тым 100% малака 1 гатункам рэалізавана ад КСУП “Грабаў”, ААТ “Курыцічы”, ААТ “Агра-Слабада”, “Агра-Пціч”, КСУП “Ульянава”, КСУП “Капаткевічы”, КСУП “Чалюшчавічы”, ААТ “Навасёлкі”, КСУП “Запаветы Ільіча”. А вось КСУП “Кашэвічы” тут мае паказчык 74%, ААТ “Агра-Ляскавічы” — 56%. Страты выручкі да гатунку “Экстра” склалі 252 тысячы рублёў.
Да таго ж былі разгледжаны пытанні вакцынацыі насельніцтва, выканання даведзенага плану аказання платных паслуг насельніцтву, льготнаму крэдытаванню па загаду №75 (рэканструкцыя і рамонт жылля) і іншыя.

Час завяршыць уборку ў полі і ў дварах

Галіна КАЗАК,
фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о