Святочны марафон навагодніх мерапрыемстваў ва ўстановах адукацыі працягваецца. Для навучэнцаў гэта час чараўніцтва і прыемных сюрпрызаў.

Яно і зразумела: і мары збываюцца, і канікулы пачынаюцца. У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава” на навагоднім свяце для вучняў пачатковых класаў прысутнічала намеснік старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Святлана Сенька. У актавай зале школы разгарнулася сапраўднае навагодняе прадстаўленне, якое прынесла ўдзельнікам і гледачам безліч прыемных уражанняў.

Час цудаў і чараўніцтва настаўНемагчыма ўявіць навагодняе свята без карагода вакол ёлкі, конкурсаў, спаборніцтваў. Усё гэта для рабят было вялікай радасцю. Кожны клас на ранішнік падрыхтаваў свой нумар-віншаванне, тым самым жадаючы наблізіць сустрэчу з галоўнымі персанажамі свята. Ні Снежная Каралева, ні Атаманша з Разбойнікамі не здолелі сапсаваць свята. І вось ужо, на радасць прысутным, перашкоды пераадолены, Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягуркай запалілі агеньчыкі на ёлцы, абвясціўшы, што час цудаў і чараўніцтва настаў. У час ранішніка ад прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады навучэнцы пачулі не толькі словы віншавання з надыходзячым Новым годам і пажаданні моцнага здароўя, толькі добрых адзнак і прыемных канікул, але і атрымалі падарунак – сертыфікат на набыццё мультымедыйнага праектара.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о