Паважаныя вадзіцелі, з 10 па 22 лютага на тэрыторыі Петрыкаўшчыны праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства “Бяспечны пераход”.

Наезд на пешахода застаецца самым распаўсюджаным відам ДТЗ на Гомельшчыне. Асабліва востра гэтае пытанне паўстае зараз – калі з-за вялізных гурбаў часам няма магчымасці заўважыць нізкарослага пешахода, а прыпыненне аўто ў галалёдзіцу значна павялічвае тармазны шлях. Просім кіроўцаў праявіць асаблівую ўвагу ў час паездак і быць выключна пільнымі на пешаходных пераходах. Тое ж тычыцца і пешаходаў – пераходзьце праезную частку толькі пры поўнай упэўненасці ў сваёй бяспецы.

Антон КОЛЬ,
старшы інспектар ДАІ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о