10 чэрвеня ва ўстановах сярэдняй адукацыі па ўсёй краіне прайшлі выпускныя балі. Сёлета Петрыкаўшчына можа ганарыцца і ўзгадваць вучобу 186 выпускнікоў, усяго ж першы крок у самастойнае жыццё ў гэтым годзе робяць 7,5 тысячы юнакоў і дзяўчат вобласці.

Чарговы карабель надзей адпраўляецца ў плаванне Чарговы карабель надзей адпраўляецца ў плаванне
Канцэртная зала раённага Дома культуры поўнілася ўсмешкамі былых 11-класнікаў і заварожанымі позіркамі іх бацькоў і настаўнікаў. Мноства слоў з пажаданнямі поспехаў гучала на адрас маладых людзей ад прадстаўнікоў ад-міністрацыі раёна. Па традыцыі, запаветныя медалі і падарункі ад райвыканкама з рук кіраўніка раёна Аляксандра Наўныкі першымі атрымалі тыя выпускнікі, што адзначыліся выдатнымі паказчыкамі ў вучобе і на алімпіядах рэспубліканскага ўзроўню. Гэта Ганна Лапіна з другой гарадской школы. Яна атрымала залаты медаль. Дзіяна Панцюк з гімназіі, Валерыя Панамарэнка з другой гарадской школы, Віталій Немцаў з Мышанскай сярэдняй школы – атрымалі срэбраныя медалі. Кірыл Вайтовіч, што не раз святкаваў перамогу на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні (на фота).

З адказным словам ад маладога пакалення выступіла Ганна Лапіна: “За спінаю яскравае школьнае жыццё, калі мы сябравалі, дапамагалі адзін аднаму, радаваліся нашым агульным поспехам. Поруч з намі заўсёды былі нашы любімыя настаўнікі. Дзякуй вам.

Не можам абяцаць, што станем славутымі, але мы будзем вельмі старацца! Дзякуем нашым бацькам за непамернае цярпенне, любоў і клопат”.
Урачыстасць была аздоблена канцэртнымі нумарамі юных артыстаў Петрыкаўшчыны. Яшчэ многія выпускнікі, пераможцы абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, атрымалі ўзнагароды за поспехі ў вучобе і грамадскім жыцці.

З пажаданнямі поспехаў перад выпускнікамі выступіла матуля добра вядомага выпускніка Уладзіміра Булавы Ірына Аляксандраўна. Яна пажадала моладзі здзяйснення мар і параіла заўсёды ісці сваім шляхам, не зважаючы на перашкоды.
Скончылася раённае мерапрыемства запускам у неба паветраных шароў каля гарадскога фантана, пасля чаго выпускнікі накіраваліся ў родныя ўстановы адукацыі.

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о