У Гомелі прайшоў юбілейны Х Адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “Dance Color Festival 2025”, на якім удзельнікі прадставілі на суд журы каля 160 яркіх танцавальных нумароў у розных жанрах.

Чарговая перамога ў скарбонку

Па колькасці ўдзельнікаў, лік якіх ідзе на тысячы, конкурс можна назваць самым масавым танцавальным рухам у Гомельскай вобласці, куды прыязджаюць артысты не толькі з Беларусі, але і з краін СНД.
Дзіцячы харэаграфічны ансамбль “Задорынкі” на гэтым фестывалі з самага яго пачатку. Рабятам і бацькам вельмі падабаецца цёплая дружалюбная атмасфера фестывалю, разнастайнасць фотазон, яркія дыпломы, кубкі, медалі і салодкія прызы кожнаму ўдзельніку.
Не засталіся ў баку і на гэты раз удзельнікі дзіцячага харэаграфічнага ансамбля “Задорынкі”, якія дастойна прадставілі сваю конкурсную праграму і сталі ўладальнікамі звання Лаўрэата 1 ступені ў дзвюх намінацыях: эстрадны і народна-стылізаваны танец. Харэаграфічная пастаноўка маладога харэографа Яны Супруненка “Жаніх” атрымала спецыяльны прыз журы за самы яркі нумар.

Чарговая перамога ў скарбонку
Пасля паспяховага выступлення удзельнiкi і кіраўнік Ірына Супруненка, далі інтэрв’ю карэспандэнту Першага гарадскога канала г.Гомеля. Фестываль “Dance Color” – гэта заўсёды бура станоўчых эмоцый і зарад бадзёрасці на ўвесь навучальны год для ўдзельнікаў ансамбля.
Віншуем удзельнікаў ансамбля і педагогаў з заслужанымі ўзнагародамі, зычым новых творчых перамог!

Чарговая перамога ў скарбонку
Бацькі ўдзельнікаў дзіцячага харэаграфічнага ансамбля “Задорынкі” выказваюць словы падзякі маладому харэографу Яне Супруненка і кіраўніку ансамбля Ірыне Супруненка за магчымасць для іх дзяцей прафесійна займацца танцамі, прымаць удзел у святочных канцэртах, ездзіць на конкурсы і фестывалі ў розныя гарады нашай краіны.
Асобныя віншаванні Ірыне Супруненка з нагоды 30-годдзя педагагічнай дзейнасці, з пажаданнямі ёй моцнага здароўя, пазітыву, дабрабыту, новых творчых ідэй і поспехаў!

Чарговая перамога ў скарбонку
Марыя СІГАЙ, вёска Пціч.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о