Изображение 022

Адначасова святочна, радасна і сумна прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, у сярэдняй школе №2. Святочна і радасна – бо наперадзе рабят чакаюць доўгія летнія канікулы,  было цэлае мора кветак, прыгожых сукенак і касцюмаў. Сумна ж таму, што для выпускнікоў прагучаў апошні званок, пасля якога яны назаўсёды развітаюцца са школай, класамі, настаўнікамі, сябрамі. І ўжо зараз ім давядзецца зрабіць першыя крокі ў самастойнасць.

Нездарма ў гэты дзень амаль усе віншаванні і пажаданні былі адрасаваны менавіта ім. Цёплыя словы выказалі выпускнікам старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка,  дырэктар школы Васіль Кліменка, першая настаўніца Ларыса Купрэй. Ад гасцей і шэфаў павіншавалі рабят з дасягненнямі ў вучобе, пажадалі выдатна здаць экзамены і зарэкамендаваць сябе добрымі спецыялістамі старшыня прафкама лясгасу Пётр Сазонаў, інспектары філіяла “Гомельэнерга” Ніна Петрачэнка і Валерый Мамроў. Ад імя бацькоў адзінаццацікласнікаў словы ўдзячнасці настаўнікам, класнаму кіраўніку Таццяне Серадзе і напутствы выпускнікам выказала Наталля Гайчук.

Намеснік дырэктара школы па вучэбнай рабоце Таццяна Андрук назвала прозвішчы вучняў, якія ў мінулым ужо навучальным годзе дасягнулі поспехаў у вучобе і спорце, актыўна ўдзельнічалі ў жыцці школы, з’яўляліся пераможцамі і прызёрамі алімпіяд, займалі прызавыя месцы ў конкурсах.

За дасягнутыя вынікі ў арганізацыі вучэбнага працэсу і метадычныя распрацоўкі Ганаровую грамату з рук старшыні райвыканкама атрымала настаўніца хіміі Наталля Несцярчук.

Першакласнікі падарылі выпускнікам кветкі, атрымаўшы ад іх на памяць кнігі. Вучні старэйшых класаў парадавалі прысутных песнямі і танцамі.

Вось і прагучаў апошні званок, выпушчаны ў блакітнае неба паветраныя шарыкі… Наперадзе – экзамены і самастойнае жыццё. Удачы вам, рабяты, у ім, новых поспехаў і перамог!

Изображение 138 Изображение 112 Изображение 109 Изображение 106 Изображение 094 Изображение 082 Изображение 053 Изображение 051 Изображение 049 Изображение 040 Изображение 031 Изображение 008 Изображение 175

Дзмітрый АЛЯКСАНДРАЎ.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о