Штогод у нашай краіне ад рук блізкіх людзей гінуць каля 120 чалавек, больш 250 атрымліваюць цяжкія цялесныя пашкоджанні. За кожнай з гэтых лічбаў стаіць чыйсьці  трагічны лёс, сумная, поўная надзеі і неапраўданага ўсёпрабачэння гісторыя. Але спадзяванні і чаканні апынаюцца крымінальнымі справамі, якіх магло не быць, калі б пацярпелыя прынялі важнае і правільнае рашэнне звярнуцца за дапамогай.

Артыкулам 31 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” да сямейных насільнікаў можа быць прыменена ахоўнае прадпісанне. Яно ўсталёўвае пэўныя забароны, парушэнне якіх цягне больш значную адказнасць. Вінаваты, атрымаўшы ахоўнае прадпісанне, не будзе мець права ўступаць у зносіны з пацярпелым, прымаць спробы знайсці месца яго знаходжання, наведваць адныя з ім месцы, распараджацца агульнай маёмасцю або вымушаны будзе часова пакінуць агульную з пацярпелым жылую плошчу на тэрмін да 30 дзён.

Нагадаем, што ў нашым раёне кругласутачна дзейнічае крызісны пакой, дзе пацярпелыя ад насілля могуць знайсці сабе часовы прытулак. Звярніцеся ў праваахоўныя органы па тэлефоне 102 і атрымайце магчымасць схавацца ад бяды.

Бясплатную ананімную кансультацыю па пытаннях насілля ў сям’і можна атрымаць на агульнанацыянальнай гарачай лініі 8-801-100-8-801 (з 8 да 20 гадзін штодзень).

Алена БРУЦКАЯ,

па матэрыялах РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о