У гэтым годзе ў раён прыбылі 39 маладых спецыялістаў у сферы адукацыі, з іх 11 прыйшлі на адпрацоўку па мэтавым накіраванні.
Ніна Кароль сёлета ў поўнай меры прымерыць на сябе вобраз настаўніка. Скончыўшы гімназію горада Петрыкава, дзяўчына паступіла ў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Шамякіна на выкладчыка замежных моў.

– Са спецыяльнасцю я вызначылася ў адзінаццатым класе. Тады ўзважыла ўсе свае мары і жаданні пра будучую прафесію і зразумела, што ладзіць з дзецьмі ў мяне атрымліваецца лепш за ўсё. А яшчэ англійская мова – любімы прадмет. Чаму б не сумясціць прыемнае з карысным і не паступiць на настаўніка? Тады яшчэ была магчымасць узяць мэтавае накіраванне – яшчэ адзін бонус. Ды і працоўным месцам буду забяспечана. А родная гімназія, у якой я ведаю кожны куток, напэўна, дапаможа мне пераадолець першыя цяжкасці.

Быць з дзецьмі на адной хвалі
Ніна Сяргееўна Кароль – малады спецыяліст ДУА “Гімназія г. Петрыкава”

Не скажу, што ў час вучобы ва ўніверсітэце англійская мова давалася лёгка, былі свае нюансы, але я іх ўдала вырашыла. Дадатковай мовай абрала нямецкую. І тады сапраўды зразумела, што менавіта англійская мне па душы, бо больш меладычная. Праўду кажуць, усё пазнаецца ў параўнанні. Цяпер адчуваю лёгкае хваляванне ў сувязі з новым месцам працы. Вядома, вучыцца ва ўніверсітэце значна прасцей, чым трымаць экзамен перад дзецьмі.
Для мяне важна быць у “трэн-дзе”, разумець навучэнцаў, быць з імі на адной хвалі, цікавіцца тым, што цікава ім, цалкам адпавядаць сэнсу слова “сучасны”. Педагог павінен быць гарманічнай асобай.
Ніна Сяргееўна толькі пачынае свой шлях педагога. У вольны час яна яшчэ любіць чытаць кнігі і клапаціцца пра жывёл. Пажадаем ёй поспеху ў яе педагагічным старце! Дзяўчына спадзяецца, што дзеці палюбяць яе прадмет гэтак жа, як некалі і яна сама.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о