Пытанні безбар’ернага асяроддзя, працаўладкавання і сацыяльнай рэабілітацыі людзей з дадатковымі патрэбамі стаяць на кантролі дзяржавы. Дзякуючы тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання людзі дадзенай катэгорыі не адчуваюць сябе адзінокімі, яны ведаюць, што могуць у гэтым месцы знайсці сяброў, атрымаць пад-трымку, увагу і клопат.
На дыялогавай пляцоўцы па тэме “Людзі роўных магчымасцей”, прымеркаванай да Дня інвалідаў, былі агучаны не толькі статыстычныя дадзеныя, але і кіраўнікамі службаў засяроджвалася ўвага на тэмах кібербяспекі, прадухілення пажаранебяспечных сітуацый, здаровага ладу жыцця людзей, якім неабходна крыху больш увагі і клопату.
Усё, што трэба ад нас, грамадства, быць да такіх людзей больш уважлівымі і спагадлівымі, пры сустрэчы на вуліцы дапамагчы і, бывае, проста сказаць добрае слова і ўсміхнуцца. Будзем бліжэй адзін да аднаго!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о