У печы раней не толькі гатавалі ежу, але і прадказвалі з яе дапамогай надвор’е. Моцная цяга сведчыла пра набліжэнне маразоў, а слабая – да вільготнага надвор’я.

Паказчыкам хуткіх маразоў быў і чырвоны агонь, у якім трашчалі дровы. Калі ж агонь быў белы, а дровы гарэлі ціха, значыць трэба ча- каць адлігі. Складана паверыць, але адна з прафесій, якая найбольш карыстаецца попытам у свеце – пячнік. Праца людзей, якія могуць пабудаваць добры камін альбо печ, высока аплоч- ваецца і запатрабавана. Сучасныя печы выкарыстоўваюць не для абагрэву, а для дэкору. Руская печ даволі вялікая. У яе лёгка змяшчаўся двухвёдзерны чугун. Нярэдка яна займала чвэрць хаты. Пётр І у 1718 годзе выдаў загад, згодна з якім жыхарам Пецярбурга трэба было спыніць будаўніцтва печаў з трубамі з дрэва і курных печаў. Праз ча- тыры гады гэты загад дзейнічаў і ў Маскве. У XVIII-XIX стагоддзях славянскія печнікі лічыліся лепшымі ў свеце. Іх вырабы былі папулярныя паўсюль: у Францыі, Англіі, Германіі і іншых краінах. Сёння ж сучасныя тэхналогіі дазваляюць устанавіць у доме больш сучасныя і тэхналагічныя печы- каміны. Ад іншых печаў руская печ адрозніваецца тым, шта мае гарніла – варачную камеру ў выглядзе танэля. Гарніла награваецца да тэмпературы 200 гра- дусаў, што дазваляе выпякаць хлеб. Рускія печы выкарыстоўвалі і для прыгатавання ежы, і для абагрэву. Ацяпляльны сезон пачынаўся ў сярэдзіне восені – на Пакроў, а заканчваўся ў сярэдзіне вясны – на Дабравешчанне. Печы палілі па-шэраму і па-чорнаму. Сцены хаты пры гэтым заставаліся чыстымі. Печ суправаджала людзей з першай і да апошняй хвіліны жыцця. На ёй людзі нараджа- ліся і паміралі. Яшчэ печ звяз- вала душы жывых і памерлых. У час застолля людзі шапталі ў дымаход імёны памерлых, зап- рашаючы іх такім чынам за стол. А на восеньскія Дзяды дымаход пакідалі адкрытым. Менавіта за печчу ў рускіх хатах жыў дамавік. Пра важную ролю печы ў жыцці людзей сведчыць і фальклор. Напрыклад, у казцы “Гусі-лебядзі” печ выратавала дзяўчынку і яе браціка ад злой Бабы Ягі, а ў казцы “Па шчупаковым загадзе” на печы катаўся Ямеля. Менавіта на ёй вырас і на- браўся моцы рускі асілак Ілья Мурамец. Нямала складзена пра печ прымавак і прыказак. Была яна і важным атрыбутам абрадаў, з яе дапамогай лячылі шмат захворванняў.

Падрыхтавала І. АЛЯКСАНДРАВА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о