Урон раслінам і жывёле

Даўно даказана, што палы наносяць вялікі ўрон расліннаму і жывёльнаму свету. Мяркуючы, што выпальванне сухой расліннасці – гэта своеасаблівая дапамога прыродзе, чалавек глыбока памыляецца.
Калі вы жадаеце пазбавіцца ад непатрэбнай расліннасці на ўчастку, то лепш скасіце яе ці перакапайце зямлю. Гэта будзе куды лепш для глебы, яна не страціць карысныя мікраэлементы.

Акрамя таго, дым ад спальвання травы цёмны, густы, з непрыемным пахам. У ім утрымліваюцца мікрачасцінкі сажы і чад, што асабліва небяспечна для пажылых людзей з захворваннямі сэрца і органаў дыхання.
З наступленнем цёплых дзён гараджане едуць на адпачынак на прыроду. Пры гэтым часцяком разводзяць вогнішчы для абагрэву і прыгатавання ежы. Пакідаюць пасля адпачынку кучы смецця, непатушаныя вогнішчы.
Так, выратавальнікі-пажарныя заўсёды ў баявой гатоўнасці, аднак менавіта ад культуры кожнага з нас залежыць і захаванне лясоў, і вашага жылля, а таксама вашай асабістай бяспекі.


Наводзь парадак правільна
Пры навядзенні парадку на прылягаючых да домаўладанняў тэрыторыях смецце вывозьце ў спецыяльна адведзенае месца. Калі без спальвання не абысціся, то выберыце пляцоўку так, каб не здарыўся пажар: адлегласць ад будынкаў павінна быць не менш за 10 метраў, ад ляснога масіву – 20 метраў, 30 метраў – ад месцаў, дзе складзіруюцца сена, салома.
Спальваць смецце можна толькі ў ціхае надвор’е, полымя пастаянна трэба кантраляваць, не пакідаць без нагяду.
Не забывайцеся пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку.
Выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, травы на корані катэгарычна забараняецца!

Для шашлыка спецінвентар
Выкарыстоўвайце для прыгатавання шашлыка спецыяльныя прыстасаванні – мангалы.
Адлегласць ад будынкаў і збудаванняў у час прыгатавання шашлыка павінна быць не менш за 4 метры. Абавязкова трымайце побач ёмістасць з вадой (не менш за 10 літраў) альбо вогнетушыцель (не менш за 10 літраў).
Любіш адпачываць, любі і прыбраць
за сабой
Не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, бутэлькі са шкла, якія на сонцы “спрацоўваюць” як павелічальнае шкло, факусуючы сонечнае святло, і падпальваюць траву, мох.
Забараняецца разводзіць вогнішчы ў хвойных маладняках, лесасеках, тарфяніках!
Калі вы заўважылі гарашчую траву альбо вогнішча ў лесе, лесапаркавай зоне, паблізу тарфянікаў, не праходзьце міма, паведамляйце пра ўзгаранні ў дзяжурную службу МНС па тэлефонах 101, 112.

Статыстыка палаў
Летась на Гомельшчыне адбыліся 14 пажараў па прычыне выпальвання сухой расліннасці, на якіх загінулі 2 чалавекі, чатыры атрымалі траўмы. У час гэтых пажараў былі знішчаны 9 і пашкоджаны 13 пабудоў.
З пачатку 2020 года на Петрыкаўшчыне таксама маюцца выпадкі выпальвання сухой расліннасці: 13 сакавіка бліз вёскі Філіпавічы пашкоджаны агнём 1 гектар плошчы.
Ва ўсіх рэгіёнах вобласці актывізуецца работа па выяўленні ўзгаранняў у экасістэмах. Работнікі МНС сумесна з прадстаўнікамі лясгасаў і іншымі зацікаўленымі ведамствамі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы.

Прафілактычныя рэйды
Штодзень работнікі Петрыкаўскага РАНС праводзяць прафілактычныя рэйды ў садоўніцкіх кааператывах, а таксама ў населеных пунктах з мэтай выяўлення ўчасткаў, што зараслі сухой расліннасцю і кустоўем.
Такія рэйды праводзяцца штогод вясной з мэтай папярэджання выпальвання сухой расліннасці.
Сухую траву і смецце гаспадары збіраюць у кучу і спальваюць. Робяць гэта часцяком без захавання правіл бяспекі, што прыводзіць да пажараў.
Нагадаем, што за выпальванне сухой расліннасці на корані прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. Парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры развядзенні вогнішча таксама цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

Валянціна АНІСКАВЕЦ, РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о