Бяспека – у кожны дом!

0
583

У рамках акцыі “Бяспека – у кожны дом!” спецыялісты раённай службы выратавання разам з аўтакрамамі адправіліся ў рэйд па населенных пунктах раёна.

– Каб пазбегнуць пажараў неабходна выконваць простыя правілы: не паліць у ложку, сыходзячы з дому выключаць з сеткі электрапрыборы, не эксплуатаваць няспраўнае пячное ацяпленне і не пакідаць дзяцей без нагляду, – расказваў прапагандыст, уручаючы памяткі жыхарам. – Непатушаная цыгарэта, якая ўпала на гаручыя матэрыялы, здольная прывесці да пажару за лічаныя хвіліны. Пры топцы печы неабходна таксама выконваць правілы. Забаронена пакідаць печ, якая топіцца, без нагляду, а зачыняць яе патрэбна за дзве гадзіны да сну.

Бяспека – у кожны дом!

У час акцыі агняборцы сустракаліся з насельніцтвам і ў месцах грамадскага назначэння, даводзілі да прысутных абстаноўку з пажарамі на тэрыторыі раёна, асаблівую ўвагу ўдзялялі тэме ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

– Гэты прыбор выратаваў не адно жыццё. Пры пажары апа- вяшчальнік падась гучны гукавы сігнал, які пачуе нават спячы чалавек. Не забывайцеся своечасова мяняць элемент сілкавання і ачышчаць прыбор ад пылу,  – нагадвалі спецыялісты.

Святлана СОБАЛЕВА,

па інфармацыі РАНС.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о