Учора наш раён наведалі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога падраздзялення міністрэства на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення Сяргеем Мялешкіным праводзілі прафілактычныя гутаркі ў домаўладаннях Капаткевічаў і Колак. Жыхарам гэтых населеных пунктаў тлумачылі правілы бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных сістэм, электрапрылад, расказвалі пра становішча з пажарамі на тэрыторыі раёна і вобласці. Адзначалася, што большасць пажараў адбываецца з-за бестурботнасці людзей, таму трэба быць асабліва ўважлівымі да пытанняў пажарнай бяспекі.

Прадстаўнікі Мазырскага камбіната супрацьпажарных работ Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі выставу супрацьпажарнага абсталявання і наглядна-выяўленчай прадукцыі.

У Колках адбылася нарада з кіраўнікамі суб’ектаў прафілактыкі па пытаннях дзейнасці аглядавых камісій на тэрыторыі раёна.

DSCN7376 DSCN7437Валянціна ЯХНО, фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о