– А вы выратуеце маё кацяня, калі яно застанецца ў палаючым доме? – спытала адна з выхаванак петрыкаўскага дзіцячага садка № 5 днямі, калі супрацоўнікі РАНС наведалі гэтую дашкольную ўстанову.

Выратавальнікі ўпэўнілі дзяўчынку, што яе Мурзіку абавязкова дапамогуць, але куды лепш, каб падобныя сітуацыі не здараліся.

DSCN5045 DSCN5052 DSCN5056

Асноўная мэта візіту пажарных у садок насіла навучальны характар. У час тэматычных гульняў з дзецьмі выравальнікі абмеркавалі небяспекі, якія могуць здарыцца ў жыцці, і паведамілі, як іх можна пазбегнуць. Дашкольнікі з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, вучыліся тэлефанаваць у службу выратавання і паведамляць свой адрас, імя і прозвішча, а таксама дзе і што гарыць.

Замацавалі навуку праглядам мультфільма “Чароўная кніга”.

Валянціна ЯХНО.

Фота РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о