У апошнія гады, паводле статыстыкі, пачасціліся выпадкі смерці дзяцей ад немедыцынскіх прычын. Такіх, як смерць ад уздзеяння знешніх фактараў, сіндром раптоўнай смерці немаўля, смерць ад асфіксіі і ўдушша.
Мы звярнуліся да ўчастковага ўрача-педыятра УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Святланы Матвеевай, каб яна нагадала бацькам асноўныя правілы бяспекі ў выхаванні дзетак узростам да аднаго года. Як правіла, гэта самы каварны перыяд.

– Першы год жыцця дзіцяці – самы няпросты і важны перыяд для малога. Дзіця набывае новыя навыкі, вучыцца пераварочвацца са спінкі на жывот, поўзаць, стаяць на нагах.
Паважаныя бацькі, заўсёды ўважліва назірайце за сваім дзіцям.
Дзіця – гэта пачатак надзей, чаканняў, магчымасцяў.
Небяспека, якая падпільноўвае дзяцей дома:
— Не ўкладвайце дзяцей да 1 года спаць на жывот, дзіця павінна спаць на спіне.
— У дзіцячым ложачку павінен быць жорсткі матрац, накрыты прасцінай на гумцы. Не павінна быць падушак, пышных пялёнак, коўдраў і цацак.
— Тэмпература ў пакоі, дзе знаходзіцца дзіця, павінна быць 22-24 градусы. У час сну і няспання дзіця павінна быць апранута адпаведна навакольнай тэмпературы.
— Забараняецца тугое спавіванне.
— У прысутнасці груднога дзіцяці (у пакоі, на балконе, вуліцы) нельга курыць. Маці і бацька не павінны струменіць пах тытуню, алкаголю, парфумерыі.
— Курэнне маці ў час кармлення грудзьмі, ужыванне спіртных напояў (нават піва, тоніку) можа прывесці да раптоўнай смерці дзіцяці.
— Не дапускайце кармленне дзіцяці грудзьмі лежачы ў ложку. Гэта можа прывесці да закрыцця дыхальных шляхоў дзіцяці грудзьмі маці.
— Выключыць сон дзіцяці з бацькамі – гэта можа прывесці да ўдушша дзіцяці дарослымі і бялізнай або прыціскання дзіцяці да сцяны.
— Не дапускайце хатніх жывёл у пакой, дзе знаходзіцца грудное дзіця.
— Не пакідайце дзіця без нагляду ў час кармлення бутэлечкай (бо дзіця можа ўдушыцца), у час купання, няспання.
— Здыміце з цацак пакеты, схавайце вострыя і дробныя цацкі.
— Не дапускайце кантакту з членамі сям’і хворымі прастуднымі захворваннямі (насмарк, кашаль, болі ў горле), абавязкова вымярайце тэмпературу ў дзіцяці на працягу дня.
— Пры любых прыкметах захворвання ў дзіцяці звяртайцеся да педыятра, бо любое захворванне можа быць пускавым фактарам сіндрому раптоўнай смерці ў дзіцяці.
— Бацькам неабходна дакладна выконваць прызначэнні ўрача, рэкамендацыі медсястры, пры накіраванні на шпіталізацыю назначэнні ўрача не аспрэчваюць.
— Пасля кожнага кармлення дзіцяці варта даць магчымасць адрыгнуть паветра, што паглынаецца з ежай. Для гэтага яго трэба патрымаць дзіця некаторы час вертыкальна і ні ў якім разе не класці адразу пасля кармлення.
— Выбірайце вопратку і пасцельную бялізну без разнастайных завязак, тасьмы. Замест дзіцячай коўдры можна карыстацца спецыяльным канвертам для сну.
Заўсёды ўважліва назірайце за сваім дзіцям!

І. АЛЯКСАНДРАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о