Трэба сказаць, што малыя самі праяўляюць цікавасць да агню і дарослыя не павінны недаацэньваць іх здольнасць чыркнуць запалкай.
Што вы можаце зрабіць? Перш за ўсё хавайце запалкі і запальнічкі ў недасягальным для дзяцей месцы, пажадана ў замкнёнай на ключ скрыні. Навучыце малых гаварыць вам, калі яны знаходзяць запалкі. Памятайце, што нават запальнічкі з прыстасаваннем аховы небяспечныя, таму трымайце іх у бяспечным месцы.
Калі дзіця праяўляе цікавасць да агню альбо гуляе з агнём, патлумачце яму спакойна і цвёрда, што запалкі і запальнічкі – гэта прадметы для дарослых, з якімі трэба быць асцярожнымі. Ніколі не выкарыстоўвайце запалкі для забавы. Дзеці могуць паўтараць вашы дзеянні.
Папярэджвайце пажары, тлумачце дзецям, як варта захоўваць праві-лы бяспекі дома. Не дазваляйце дзецям падыходзіць бліжэй за 1 метр да пліты, калі на ёй гатуецца ежа. Не перагружайце электрычныя разеткі. Штогод правярайце ацяпляльную сістэму. Карыстайцеся глыбокімі попельніцамі альбо гасіце цыгарэты вадой, калі вы курыце.
Пытанні, на якія кожнае дзіця павінна ведаць адказ:
Што трэба рабіць, калі ўзнік пажар у кватэры? (патэлефанаваць па нумары 101 і паведаміць адрас, прозвішча, назваць што і дзе гарыць).
Ці можна гуляць з запалкамі і запальнічкамі? (нельга! Запалкі – адна з прычын пажару).
Чым можна тушыць пажар? (коўдрай, паліто, вадой, пяском, вогнетушыцелем).
Ці можна карыстацца самастойна разеткай? (нельга! Трэба прасіць дарослых уключыць альбо выключыць электрапрыборы).
Які нумар службы выратавання? (101).
Якое галоўнае правіла пры любой небяспецы? (не паддавацца паніцы, не страчваць самавалоданне).
Ці можна дакранацца да ўключаных электрапрыбораў мокрымі рукамі? (нельга! Вада прапускае праз сябе ток. Гэта небяспечна для жыцця).

Тушы запалкі правільна!

Наступны момант: куды кінуць скарыстаную запалку? Здаецца, няма нічога прасцей: задзьмуць і выкінуць у попельніцу, вядро для смецця. Тысячу раз чалавек можа зрабіць гэта і нічога не здарыцца. Але можа быць 1001 раз, калі каварная іскра, якая схаваецца на запалцы, трапіць у “добрае асяроддзе”: паперу, тканіну альбо іншы гаручы прадмет – і стане крыніцай пажару.

Бяспечны дом
Выйсце са становішча ёсць: ніколі не раскідвайце запалкі! Каля газавай пліты, якую вы запальваеце з дапамогай запалак, павін-на стаяць невялікая ёмістасць з вадой, куды і трэба складваць скарыстаныя запалкі. Вада і агонь – паняцці несумяшчальныя! Гледзячы на вас, дзіця зразумее прынцып правільнага, асцярожнага абыходжання з агнём і само ў далейшым жыцці будзе яго прытрымлівацца.
Пакуль дзеці маленькія, зразумела, нельга пакідаць іх без нагляду, патрабаваць ад іх выканання даручэнняў, з якімі яны яшчэ не ў стане справіцца. Запалкі, запальнічкі трэба трымаць далей і не даваць іх дзіцяці нават з-за яго капрызаў.
Абавязак кожнага дарослага – спыняць усялякія гульні з агнём, тлумачыць іх небяспеку.

Яўген ЮЧКО, РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о