Год толькі пачаўся, а, значыць, работы ў аглядавых камісій наперадзе
шмат. Студзеньскі аўторак выдаўся марозным. Але ні халоднае надвор’е, ні слізкія, як люстэрка, вуліцы не спынілі членаў аглядавай камісіі Галубіцкага сельсавета, каб наведацца ў сядзібы і кватэры грамадзян, што знаходзяцца ў группе рызыцы. Тым больш, што ў раёне аб’яўлены дэкаднік бяспекі.

Бяда – спадарожніца глупства

Як адзначыў старшыня сельсавета Уладзімір Аляксандраў, на 2019 год на кантролі знаходзяцца 288 домаўладанняў, у якіх пражываюць грамадзяне розных катэгорый групп рызыкі. Работа аглядавай камісіі з пачатку года выдалася ўжо другая. Вырашылі прайсціся па адрасах вёскі Галубіца.
У Настассі Карабы, 1991 года нараджэння, што пражывае па вуліцы Паўночнай, 5/5, двое маленькіх дзяцей. Супрацоўнік РАНС Валянціна Яхно адразу заўважыла, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік не міргае. Калі зняла прыбор, то падазрэнні пацвердзіліся – элементу сілкавання ў ім не аказалася. Гаспадыня паабяцала, што тэрмінова сітуацыю выправіць, тым больш, што вялікіх грашовых затрат яна не патрабуе.

Бяда – спадарожніца глупства
Да Андрэя Пашука, 1976 года нараджэння, аглядавая адразу не трапіла, кватэра была зачынена. Але, як кажуць, на лаўца і звер бяжыць. Тут жа на вуліцы мы сустрэлі гаспадара. Як высветлілася, мужчына неаднаразова асуджаны, у кватэры пражывае адзін. Пазней убачылі, што ў жылым памяшканні брудна, апавяшчальніка няма, а гора-гаспадар курыць дома.
Цудоўным прыкладам стаў жылы дом Фаіны Пашук, 1942 года нараджэння. Жанчына нават у такім паважаным узросце даглядае састарэлую маці, узрост якой падыходзіць да стогадовага рубяжу. У доме ідэальная чысціня. У належным стане ўтрымліваецца грубка. Спраўны тут і аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
З пазітыўным настроем аглядавая камісія пакінула гэту сядзібу і тут жа зноў адмоўны выпадак. Алена Хаўстава, што пражывае па вуліцы Саўгаснай, 10, знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе маленькага сыночка. Дом стары, дастаўся ў спадчыну ад дзеда. У ім маладая жанчына пражывае разам з маці, якая выхоўвае таксама непаўналетняга сына. Адразу ў вочы кінулася членам аглядавай камісіі, што ў доме накурана, брудна. Апавяшчальнік адзін, хаця жылых пакояў два, ды і той не працуе. Заўвагі гаспадыня прыняла спакойна, паабяцала выправіць сітуацыю. Прызнацца, у тое верыцца цяжка.
У доме Аляксея Жукаўца і Ірыны Вольскай выхоўваюцца двое непаўналетніх дзяцей. Заўваг у членаў аглядавай камісіі па гэтым адрасе не ўзнікла, але сям’я пад пастаянным наглядам, бо гаспадыня іншы раз выходзіць з добранадзейнай каляіны. Такія сем’і трэба вартаваць, каб не здарылася бяды.
Ніна Рубчэўская, 1951 года нараджэння, пражывае адна па вуліцы Савецкай, 52. Заўваг па парушэнні правіл пажарнай бяспекі ў домаўладанні не выяўлена. Адзінае, было прапанавана набыць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
У вёсцы Славінск завіталі да Івана Белакура, 1954 года наражэння, які пражывае адзін па вуліцы Пралетарскай, 19. Трэба адзначыць, што гаспадару быў устаноўлены АПА, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы.
Таксама была адрамантавана грубка Рыгору Петраўцу, 1966 года нараджэння, які пражывае ў вёсцы Галубіца па вуліцы Савецкай, 72.
Хочацца нагадаць усім, хто пражывае ў прыватных сядзібах, што зімы мінула толькі палова. Таму варта быць пільнымі і захоўваць усе правілы пажарнай бяспекі і эксплуатацыі пячных ацяпляльных прыбораў, каб бяда не завітала ў ваш дом. Бяда – спадарожніца глупства Бяда – спадарожніца глупства Бяда – спадарожніца глупства

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о