7 чэрвеня ў восьмай гадзіне вечара ў аддзел унутраных спраў паступіла паведамленне, што ў двары дома № 9 па вуліцы Розы Люксембург было пашкоджана шкло аўтамабіля. На месцы здарэння было ўсталявана, што прычынай таму стала бутэлька, кінутая з акна балкона пятага паверху. Але трапілі ў гэтую кватэру міліцыянеры толькі з дапамогай супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія адчынілі дзверы з дапамогай спецыяльнага абсталявання.

Потым жыхары кватэры патлумачылі, што цэлую гадзіну не маглі адкрыць дзверы з-за алкагольнага ап’янення. Адзін з іх, грамадзянін Н., расказаў, што на працягу дня выпіваў тут, нейкі час спаў, а потым прачнуўся і кінуў пустую бутэльку з-пад віна ў акно. Крыху працверазеўшы, сказаў, што яму пашанцавала, бо бутэлька не трапіла ў людзей.

Справа перададзена ў Следчы камітэт. Н. быў затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса, чакае суда і пакарання. За хуліганскія наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць яўную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем насілля ці пагрозай яго прымянення, або знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці, або адрозніваюцца па сваім складзе выключным цынізмам, прадугледжана пакаранне грамадскімі работамі, або штрафам, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Яўген МІЦКЕВІЧ,

начальнік аддзела крымінальнага вышуку РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о