16 кастрычніка прайшла інструктыўна-метадычная нарада з ідэалагічным актывам Петрыкаўскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Сенька.

Будучае краіны вызначаюць актыўныя грамадзяне
Ідэалагічны актыў быў прадстаўлены кіраўнікамі ці намеснікамі кіраўнікоў, адказнымі за гэты накірунак у рабоце працоўных калектываў.
У ходзе сустрэчы Святлана Ула-дзіміраўна адзначыла важнасць якаснай падрыхтоўкі і правядзення адзінага дня інфармавання, які традыцыйна праходзіць у трэці чацвер месяца. Акрамя гэтага прысутным была прапанавана карысная інфармацыя па тэме сустрэчы, што адбудзецца на гэтым тыдні, – “Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – прадстаўнічы і заканадаўчы орган беларускай дзяржавы”. Было закранута пытанне структуры Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кампетэнцыі, вядучых накірункаў дзейнасці. Не засталіся па-за ўвагай Святланы Уладзіміраўны і Парламенцкія выбары, была падкрэслена значнасць удзелу грамадзян у выбарчай кампаніі. Зусім не выпадкова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выбары ў Парламент назваў “экзаменам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты і ўсёй вертыкалі ўлады, але і для кожнага выбаршчыка”.
Намеснікам старшыні райвыканкама была дадзена ацэнка актуальнасці інфармацыі, размешчанай на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Акрэслены праблемы, патрабуючыя тэрміновага вырашэння. Не менш важным і адказным пытаннем ідэалагічнага сектару з’яўляецца пытанне дзяржаўнай сімволікі. Выконваючая абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Блінец пазнаёміла ўдзельнікаў інструктыўна-метадычнай нарады з вынікамі маніторынгу стану дзяржаўнай сімволікі. Святлана Міхайлаўна агучыла тыповыя недахопы і дала рэкамендацыі па выкарыстанні дзяржаўнай сімволікі на прад-прыемствах, ва ўстановах і аргані-зацыях. Акрамя гэтага прамоўца прапанавала ўдзельнікам нарады аналітычную інфармацыю па пытанні арганізацыі ідэалагічнай работы.
Аб арганізацыі работы з моладдзю на прадпрыемствах і ва ўстановах адукацыі ідэалагічных лідараў пазнаёміла спецыяліст Петрыкаўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ Ганна Герасіменка.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о