Першы званок і хваляванні, мора кветак і белых бантаў, яркія паветраныя шарыкі — самы доўгачаканы дзень для педагогаў, вучняў і бацькоў нашай установы. Пачатак новага навучальнага года! Гэтым святочным ранкам у школьным двары сабраліся не толькі вучні, але і іх мамы, таты, дзядулі, бабулі, браты і сёстры, шматлікія госці, педагогі — усе прыгожа апранутыя, радасныя з сур’ёзнымі намерамі на новы вучэбны год.

Брынёўскі дзіцячы сад - школа да навучальнага года - гатовы
Усяго ў гэтым навучальным годзе за парты села 59 вучняў.
Школа сустрэла рабят у сваёй прагажосці: абноўленыя класы, яркія школьныя стэнды. Яе рахтавалі да новага навучальнага года ўсім працоўным калектывам, каб вучням было светла, уютна і камфортна.
У гэтым навучальным гогдзе ўпершыню пачала працаваць малады спецыяліст — настаўнік геаграфіі, педагог-арганізатар Мельнікава Паліна Алегаўна.
Прагучаў гімн, а затым з прывітальным словам дырэктар Дзекавец Надзея Аляксандраўна падзякавала бацькоў, педагогаў і тэхнічны персанал установы за падрыхтоўку да новага навучальнага года.
На свяце ведаў прысутнічалі санітарны ўрач дзяржаўнай установы «Петрыкаўскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Буглак Тамара Міхайлаўна і кіраўнік справамі Ляскавіцкага сельвыканкама Стэльмашонак Надзея Уладзіміраўна, якія таксама павіншавалі прысутных з пачаткам новага навучальнага года.
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Сасноўская Алена Іванаўна паведаміла аб размеркаванні выпускнікоў прайшоўшага навучальнага года: 60% вучняў паступілі Ў ВНУ, 40% — у сярэднія прафесійныя установы, пажадала рабятам , каб іх намаганні ў вучобе суправаджаліся поспехамі, а тыя ўменні і навыкі, якія яны набываюць у школе, спатрэбіліся ім у жыцці.
Вучаніцы школы Краменская Анастасія і Шаруба Ангеліна са з-ваночкам у руках аб’явілі ўсім аб пачатку новага навучальнага года.
Пасля званка прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь і ўрачыстая лінейка была аб’яўлена закрытай. А ўсе вучні з педагогамі разышліся па класах — у іх пачаўся першы ўрок у новым навучальным годзе — «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!»
Свята 1 верасня заўсёды застаецца ў памяці радасным і ў той жа час хвалюючым і хочацца пажадаць, каб усе дні ў новым навучальным годзе былі толькі шчаслівыя і радасныя!

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о