Брыгадзір фермы: беражом кожную галаву!

0
963

Як жывёлагадоўчая галіна Петрыкаўскага раёна перайшла да зімова-стойлавага перыяду – даведваўся карэспандэнт “ПН”.

Днямі мы наведалі таварную ферму “Турок” УП “Палессе-Агра-інвест”, тут ведаюць: падрыхтоўка да халадоў мае першараднае значэнне для сельгаспрадпрыемства.
– Ферма ўкамплектаваная неабходнай тэхнікай і жывёлагадоўчым абсталяваннем, усё знахо-дзіцца ў тэхнічна спраўным стане, – пачала размову брыгадзір Таццяна Пісарэнка.

Гераіня ўпэўнена: калі не падрыхтавацца належным чынам, то зніжэнне тэмператур звонку і ўнутры прывядзе да замярзання вады, запалення і захворванняў жывёл.
– На ферме мы займаемся простым узнаўленнем статка – гэта працэс аднаўлення вытворчасці ў ранейшым аб’ёме, або замена выбракаваных жывёл без павелічэння пагалоўя, мы асемяняем кароў і адпраўляем на іншыя фермы, – пазнаёміла нас з дэталямі сваёй працы брыгадзір.

Брыгадзір фермы: беражом кожную галаву! Брыгадзір фермы: беражом кожную галаву!

– Несумненна, залогам паспяховага правядзення зімова-стойлавага перыяду ўтрымання жывёлы ў гаспадарках з’яўляецца забяспечанасць жывёл кармамі. У нас з гэтым пытанняў няма! Важна заўсёды сачыць і за станам подсцілу – ён заўсёды павінен быць сухім і чыстым.

Каб не быць галаслоўнай, Таццяна Іванаўна правяла экскурсію па сваіх “уладаннях”. І сапраўды, жывелавод чысціў тэрыторыю хлява, а трактарыст акурат падвёз салому.
– Злева ад вас хлеў ужо ўцеплены, частка буронак яшчэ пад’ядае, а другая – адпачывае на чыстай саломе. У нас агульны статак 1554 галавы, з якіх 438 – нацельныя каровы. Целят – 331, з іх цяпер “на малацэ” – 70 галоў.

Брыгадзір фермы: беражом кожную галаву! Брыгадзір фермы: беражом кожную галаву! Брыгадзір фермы: беражом кожную галаву!

Суразмоўца адзначае, што захаванасць галоў складае 100%
– Беражэм кожную жывёліну. На 6 хлявоў 6 жывёлаводаў. Увагу надаем і дэзінфекцыі, якую праводзім пасля стараннай механічнай ачысткі падлогі, кармушак, панэляў сцен і выдалення рэштак назапашанага гною і смецця. Працы шмат, а работа зладжаная, бо кожны ведае сваю задачу. Адзін момант прапусціш і разарвецца ланцужок.

Наталля ПЕТРУШЭНКА. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о