На працягу красавіка-мая сёлета ва ўсіх раёнах вобласці праходзіла кампанія па адборы кандыдатаў у Маладзёжны савет пры Гомельскім абласным Савеце дэпутатаў. У яго састаў увойдуць 26 прадстаўнікоў рэгіёнаў Гомельшчыны і адміністрацыйных адзінак абласнога цэнтра. Галоўнай мэтай аб’яднання стане прыцягненне моладзі ў працэсы сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці, у сістэму мясцовага кіравання і самакіравання.

Абраны кандыдат у Маладзёжны саветНа Прэзідыуме раённага Савета дэпутатаў разглядаліся 6 кандыдатур маладых людзей, прадстаўнікоў раённай галіны спорту, адукацыі, сельскай і лясной гаспадарак, аховы здароўя і Міністэрства надзвычайных сітуацый.
У сваіх праграмных тэзісах маладзёжныя лідары рабілі стаўку на прыцягненне маладых людзей да актыўнага адпачынку, заняткаў фізічнай культурай, забеспячэнне гарантый маладым сем’ям, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, арганізацыю маладзёжных рухаў па ахове навакольнага асяроддзя і навучанню здароваму ладу жыцця.
Шляхам таемнага галасавання члены Прэзідыума большасцю галасоў абралі кандыдатам у Маладзёжны савет пры абласным Савеце дэпутатаў дырэктара Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Аляксандра Браіма.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Макарэвіч пазначыў, што кожны з прадстаўленых кандыдатаў варты прадстаўляць наш раён на абласным узроўні. У хуткім часе будзе створаны і раённы Маладзёжны савет, сённяшнія кандыдаты – патэнцыяльныя яго члены. Кожны з іх – лідар у сваім калектыве і, верагодна,будучы кіраўнік. І ўжо цяпер трэба перадаваць ім вопыт.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о