«Bonfesto» ў горадзе За гады кіраўніцтва краінай нашым Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам давялося развіць спартыўную галіну на самым сучасным узроўні не толькі ў сталіцы і абласных гарадах, але і на перыферыі. Не выключэннем стаў сёлета і наш Петрыкаў. Узвядзенне новых спартыўных аб’ектаў дазваляе выхоўваць малады патэнцыял спартсменаў і выходзіць на высокія рубяжы.
19 снежня ў Петрыкаве адбылося ўрачыстае адкрыццё міні-футбольнай пляцоўкі сацыяльнага праекта “Bonfesto – дзецям”.

«Bonfesto» ў горадзе

Нетыповае для снежня надвор’е – яркае сонца, цёплы вецер і адсутнасць снегу. Здаецца, сама прырода спрыяла адкрыццю спартыўный пляцоўкі, якое пераўтварылася ў сапраўднае свята.
Пакуль гукарэжысёр настройваў апаратуру, вядучыя паўтаралі словы, а спартсмены разміналіся перад паказальным матчам, каля дзіцячай-юнацкай школы горада Петрыкава сабраўся цікаўны народ.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік дырэктара па развіцці і маркетынгу ААТ “Тураўскі малочны камбінат” Наталля Чэрнік, дырэктар дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футболу” Іван Гаравец і выконваючая абавязкі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Петрыкаўскага райвыканкама Людміла Жукавец.
У час свайго выступлення Іван Іванавіч падкрэсліў важнасць развіцця футбольнай інфраструктуры ў Беларусі, а таксама адзначыў, што “заняткі футболам з’яўляюцца неад’емнай часткай жыцця як маленькіх гарадоў, так і ўсёй краіны ў цэлым. Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футболу” прыкладае максімум намаганняў, каб удасканальваць гэты напрамак”.

«Bonfesto» ў горадзе «Bonfesto» ў горадзе

Далей удзельнікі цырымоніі адкрыцця перарэзалі стужачку і забілі сімвалічны гол.
– Петрыкаў стаў чарговым горадам, дзе з’явілася поле з высакаякасным штучным пакрыццём. Цяпер навучэнцам пры добрым надвор’і камфортна будзе тут займацца круглы год, – распавяла выконваючая абавязкі дырэктара ДЮСШ Таццяна Міцура. – З 2018 па 2022 гады ў Беларусі ў рамках праекта “Bonfesto – дзецям” плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 78 збудаванняў. Сацыяльны праект “Bonfesto – дзецям” на працягу многіх гадоў дапамагае развівацца спорту па ўсёй краіне.
– Рэалізавалі праект Тураўскі малочны камбінат, Беларуская федэрацыя футбола, мясцовыя органы ўлады, а таксама Петрыкаўскае ДРБУ № 112, аўтабаза АСП Петрыкаўскага райспажыўтаварыства, КУП Петрыкаўскі райжылкамгас, участак РУП «Белтэлекам», за што мы ім выказваем вялікую падзяку, – па-дзялілася Людміла Жукавец.

«Bonfesto» ў горадзе

Юным спартсменам ДЮСШ уручыўі падарункі ад ААТ “Тураўскі малочны камбінат” і Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футболу”, таксама перадалі неабходны інвентар для заняткаў спортам.

– Сімвалічныя падарункі стануць добрай дапамогай у развіцці спартыўных здольнасцяў вучняў, – канстатаваў трэнер па футболе ДЮСШ Жан Дубіна. – З такой магутнай пляцоўкай жаданне перамагаць узрасце ў разы. Упеўнены, мы на гэта здольныя. Будзем працаваць на вынік!
А які футбол без падтрымкі? Лагічным было яркае выступленне юных чыр-лідараў “SunWay” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”.
– Мы вельмі задаволены, што такая камфортная і бяспечная пляцоўка з’я-вілася ў нашым горадзе, раней такую магла бачыць толькі ў сталіцы. Зараз у нас ёсць магчымасць для якаснага правядзення спартыўных мерапрыемстваў і трэніровак, – падзялілася з намі спартсменка Вікторыя Бычкоўская. – Вялікі дзякуй тым, хто падараваў нам такую пляцоўку.
Сустрэча з гасцямі скончылася юнацкім матчам па міні-футболе.
…«Bonfesto» працягвае дабрачынную вандроўку па краіне.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о