Рабяты дэманстравалі свае веды ў двух этапах: тэставанні і аратарскім майстэрстве “Я раскажу вам пра…”, дзе для кожнай катэгорыі была зададзена свая тэматыка.

На першым этапе дзяўчатам і хлопчыкам неабходна было паказаць свае тэарэтычныя веды і адказаць на 50 пытанняў за 30 хвілін. Па выніках тэсціравання ў другі этап выйшлі 18 лепшых вучняў, якія змагаліся за прызавыя месцы і за званне мацнейшых знатакоў бяспекі.

Больш за 30 вучняў з устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны спаборнічалі ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці

Усе рабяты паказалі высокі ўзровень ведаў, а прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: у катэгорыі 1-4 класы першае месца заняў Мацвей Бандзюк, вучань сярэдняй школы № 1, на другой прыступцы апынулася Ганна Алехнік з Галубіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, а на трэцяй – Анастасія Гурэева з сярэдняй школы № 1.

Сярод вучняў 5-8 класаў першынство атрымала Ганна Ганчар з гарадской гімназіі, другое месца дасталося Арыне Касе з СШ № 1, а трэцяе – Дзмітрыю Крапівіну з Капцэвіцкай сярэдняй школы.

У старшакласнікаў, вучняў 9-11 класаў, перамаглі Кірыл Аўдзееў з Ляскавіцкай сярэдняй школы (1 месца), вучні сярэдняй школы № 1 – Валерыя Сапановіч (2 месца) і Аляксей Пінчук (3 месца).

Віншуем прызёраў, якія будуць прадстаўляць наш раён на абласным конкурсе. Жадаем поспеху!

І. АЛЯКСАНДРАВА, па інфармацыі РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о