Патрыятычнае выхаванне – асноўны напрамак работы з вучнямі ў нашай школе. Вельмі важна дапамагчы маладому пакаленню ўсвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, зразумець неабходнасць імкнення да захавання адзінства нашага грамадства.

Больш ведаць пра БеларусьА пачынаць гэта патрэбна з самага простага: са знаёмства з Рэспублікай Беларусь і яе дзяржаўнымі сімваламі.
Педагог-арганізатар Юлія Нікіцюк днямі правяла мерапрыемства, прысвечанае нашай краіне.
Квэст-гульня праходзіла ў святочна прыбраным памяшканні, дзе на дошцы, сценах і паліцах былі размешчаны карта Беларусі, герб, сцяг, узоры беларускіх арнаментаў, лялькі ў нацыянальным адзенні.І мерапрыемства захапіла ўсіх: дзеці размалёўвалі сцяг складалі карту Беларусі з контураў абласцей, а герб – з яго фрагментаў, рабілі буслікаў з паперы і спаборнічалі, чый паляціць далей, як сапраўдныя зубры мераліся сілаю сваіх рук, гулялі ў “гарачую бульбу”, выконвалі гімн Беларусі. А завяршылася мерапрыемства танцам “Мая Беларусь”.
На пытанне, што ім асабліва спадабалася, дзеці адказалі:
– Тое, што шмат новага даведаліся пра нашу Радзіму, і тое, што выконваць розныя заданні было цікава менавіта разам.
Дзеці ўсё правільна зразумелі: болей ведаць пра нашу Беларусь і заўсёды трымацца разам – у гэтым наша сіла і сіла нашай дзяржавы.
Людміла Пракапенка, намеснік дырэктара
дзяржаўнай установы адукацыі “Мышанская сярэдняя школа”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о