Пракуратурай раёна ў мэтах забеспячэння бяспекі жыцця грамадзян, папярэджання іх гібелі ў выніку няшчасных выпадкаў на вадзе праведзена праверка выканання на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна патрабаванняў санітарных норм і Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена, што прымаюцца недастатковыя меры па забеспячэнні бяспекі дзяцей на вадзе. У прыватнасці, на момант праверкі ў акваторыі пляжу не вылучаны ўчастак для купання  людзей, якія не ўмеюць плаваць (купальні). Не абсталяваная частка акваторыі з агароджай паплавочнай агароджай (паплавочнай лініяй) або агароджай у выглядзе штакетнага плота і адпаведнымі спартыўна-архітэктурнымі формамі. У месцы купання не ўстаноўлены вадамерныя рэйкі.

Небяспека для купання ў не прызначаных для гэтых мэтаў месцах – недаследаванае дно. Вадаём на некаторых участках можа быць занадта глыбокім або, наадварот, занадта мелкім. У першым выпадку чалавек рэзка губляе цвёрдую субстанцыю пад нагамі. Другі выпадак можа мець сумныя наступствы для аматараў ныраць – існуе верагоднасць атрымаць траўму.

Каб пазбегнуць трагедыі, трэба няўхільна выконваць простыя правілы бяспекі на вадзе. У першую чаргу, купацца варта толькі ў спецыяльна абсталяваных для гэтых мэтаў месцах, дзе даследавана дно, абсталяваны дзіцячыя купальні і дзяжурыць выратавальная служба.

У кампаніі падлеткаў і дзяцей, якія адпраўляюцца на адпачынак на рэчку ці іншы вадаём, павінен абавязкова прысутнічаць дарослы. Любыя гульні на вадзе варта выключыць.

Звяртаем увагу грамадзян на неабходнасць выканання правілаў бяспекі на вадзе, асабліва ў дачыненні да дзяцей у канікулярны перыяд.

Ірына Фіцнер,

памочнік пракурора

Петрыкаўскага раёна.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о