Самагубства з’яўляецца адной з сур’ёзных праблем сучаснага грамадства, актуальнасць якой характэрная для краін з рознымі сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі, культурнымі і рэлігійнымі традыцыямі.

Боль, які трэба пачуцьАдным з найбольш суіцыдальна небяспечных узростаў з’яўляецца падлеткавы і юнацкі, калі ідзе фарміраванне сэксуальна-ролевай ідэнтыфікацыі. Асабліва востра перажываюцца непадзеленае каханне, канфлікты з сябрамі, бацькамі, школьныя праблемы.
Дзецям уласцівы імпульсіўныя дзеянні. Неакрэплая псіхіка разам з няўменнем спраўляцца з праблемамі можа прывесці да сумных наступстваў з-за любой складанай сітуацыі. Да 14 гадоў звычайна адбываюцца спантанныя самагубствы. Падлеткі рыхтуюцца да іх старанна.

На шчасце, толькі адзін выпадак суіцыдальных паводзінаў з сотні заканчваецца смяротным зыходам. Усё ж неабходна ўважліва сачыць за дзіцям з такімі схільнасцямі. Калі своечасова не вырашыць праблемы, якія прывялі да жадання пайсці з жыцця, спробы самагубства будуць паўтарацца.
Калі ўважліва назіраць за блізкім чалавекам, можна выявіць прыкметы, якія ўказваюць на яго схільнасць да самагубства. Часцяком, людзі здольныя верыць больш міфам пра суіцыды, чым фактам. Таму назавем некаторыя адрозненні.

Наяўнасць хаця б 2-3 сімптомаў павінна насцярожыць бацькоў і настаўнікаў. Неабходна звярнуцца да псіхолага. Спецыяліст ацэніць узровень рызыкі суіцыду, дапаможа разабрацца з праблемамі.
Размаўляйце з дзіцям, задавайце яму пытанні пра яго стан, гутарыце пра будучыню, будуйце планы. Гэтыя гутаркі абавязкова павінны быць пазітыўнымі. Унушайце дзіцяці аптымістычны настрой, усяляйце ўпэўненасць, пакажыце, што дзіця здольнае дасягаць пастаўленых мэтаў. Не абвінавачвайце дзіця пра яго незадаволены выгляд, лепш пакажыце яму пазітыўныя бакі і рэсурсы яго асобы. Не параўноўвайце дзіця з больш паспяховымі, бадзёрымі дзецьмі. Гэта яшчэ больш знізіць яго самаацэнку.
Трэба ўносіць разнастайнасць у жыццё дзіцяці: запішыцеся з ім у трэнажорную залу, з’ездзіце на пікнік, знайдзіце хобі, якое яму спадабаецца. Можна завесці дамашнюю жывёлу: клопат пра яе настроіць дзіця на пазітыўны лад.
Захоўвайце рэжым дня. Сачыце, каб дзіця высыпалася, нармальна харчавалася, дастаткова знаходзілася на свежым паветры, займалася спортам.
Калі праблема ёсць, звяртайцеся да спецыяліста – псіхолага, псіхатэрапеўта.

МІФ
Калі чалавек гаворыць пра самагубства, ён папросту хоча прыцягнуць да сябе ўвагу.
Сапраўднае самагубства здараецца без папярэджвання.
Самагубства – з’ява спадчынная, значыць, усё роўна нічым не дапамагчы.
Той, хто ідзе з жыцця самастойна, псіхічна хворы, значыць, яму нельга дапамагчы.
Размовы пра суіцыд могуць садзейнічаць яго здзяйсненню. Лепш пазбягаць гэтай тэмы.
Калі чалавек раней здзяйсняў суіцыдальную спробу, то больш такое не паўторыцца, так што небяспекі няма, можна не турбавацца.
Той, хто жадае здзейсніць самагубства, жадае памерці, таму дапамагчы яму нельга. Гэта яго справа.
Усе самагубствы імпульсіўныя, іх нельга прадбачыць і папярэдзіць.
Усе самазабойцы – дэпрэсіўныя людзі, таму дапамагчы ім можа толькі ўрач.

ФАКТ
Той, хто гаворыць пра самагубства, перажывае псіхічны боль і, такім чынам, “крычыць” пра дапамогу і апавяшчае пра свой боль людзей.
Прыкладна 8 з 10 тых, хто плануе здзейсніць самагубства, падаюць навакольным знакі пра гэты ўчынак.
Цяга да самагубства не перадаецца генетычна. Чалавек выкарыстоўвае аўтаагрэсіўныя мадэлі паводзінаў, калі яны існуюць у сям’і альбо сярод навакольных.
Многія, хто здзяйсняе самагубства, не пакутуюць на псіхічныя захворванні.
Размова пра самагубства не з’яўляецца яго прычынай, але можа стаць першым крокам папярэджання суіцыду.
Вельмі многія паўтараюць гэтыя дзеянні і дасягаюць жаданага выніку.
Большасць суіцыдэнтаў жадаюць пазбавіцца ад невыноснага душэўнага болю і не бачаць іншага выйсця, таму часцяком перад суіцыдам яны звяртаюцца за дапамогай. Іншы раз яны напрамую гавораць пра самагубства, а часам – пра невыносныя пакуты, бессэнсоўнасць жыцця, віну, бяссілле.
Большасць суіцыдэнтаў выношваюць свае планы, прама альбо ўскосна паведамляючы пра іх навакольным.
Не ўсе суіцыдэнты пакутуюць на дэпрэсію. Практычна самагубства можа здзейсніць любы чалавек, з любым тыпам характару, з любымі схільнасцямі.

 

 

 

 

 

Алена ТУРАВЕЦ, псіхолаг УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о