Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі

0
1435

Дырэктар Петрыкаўскага руда-ўпраўлення ААТ “Беларуськалій” Юрый Пятроўскі, старшыня прафкама Петрыкаўскага рудаўпраўлення Андрэй Сцяцко, намеснік галоўнага энергетыка Сяргей Пашкевіч падарылі Петрыкаўскай спецыяльнай школе-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні пральную машыну, коштам больш за 1 500 рублёў.

Як расказаў Юрый Барысавіч, рабіць падарункі – справа прыемная і карысная, асабліва ў навагоднія святы.
– Дарагія дзеці, шчыра віншую вас з Новым 2023 годам і Калядамі. Калектыў Петрыкаўскага рудаўпраўлення жадае вам моцнага здароўя, удачы і поспехаў у вучобе. Спадзяемся, што новая пральная машына стане надзейным памочнікам для вашых выхавацеляў, – сказаў Юрый Пятроўскі.

Удакладнім, што ў 2022 годзе дабрачынная дапамога ад Петрыкаўскага рудаўпраўлення і ААТ “Беларуськалій” аказана школе-інтэрнат на суму каля 14 тысяч рублёў. Былі падораны салодкія падарункі, школьныя партфелі з усімі неабходнымі прыналежнасцямі, а таксама спартыўныя мячы, ракеткі і настольныя пазнавальныя гульні. Вясной гэтага года быў уручаны прафесійны інтэрактыўны лагапедычны стол з пясочніцай для развіцця дробнай маторыкі.

Як расказала дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Петрыкаўская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні” Таццяна Шыхмамедава, падораны Logo PRO – неверагодны падарунак для ўстановы, прафесійны стол для спецыяліста лагапеда, адзіны ў сваім родзе камплект па напаўненню і функцыяналу.

Камплект уключае камп’ютар настаўніка, інтэрактыўную панэль, прафесійнае лагапедычнае люстэрка АЛМА, масажоры, лагапедычныя карткі, налепкі, метадычны матэрыял, камплект лагапедычных зондаў, светлавы пясочны стол.
Светлавы пясочны стол дазволіць гарманізаваць псіхаэмацыйны стан дзіцяці – заняткі станоўча ўплываюць на развіццё дробнай маторыкі, сэнсарнага і тактыльнага ўспрымання, маўлення, мыслення, інтэлекту, фантазіі і ўяўленняў.

Таццяна Сяргееўна падзякавала гасцям за шчодрыя падарункі і настрой, якія дораць навучэнцам школы-інтэрната работнікі “Беларуськалія” ўжо некалькі гадоў запар, і правяла экскурсію па ўстанове: паказала пакоі, дзе спяць дзеці, абедаюць, чытаюць літаратуру, займаюцца індывідуальна з настаўнікамі-дэфектолагамі, камп’ютарны клас, спартыўную залу.
Кіраўнік установы адзначыла, што дзеці неверагодна добрыя, прыемна ўсведамляць, што ў іх ёсць такая такая падтрымка ад дарослых.

Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі

Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакіКіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі Кіраўніцтва Петрыкаўскага рудаўпраўлення падарыла школе-інтэрнат пральную машыну і салодкія прысмакі

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о