final_red2014_12

“Grand Fiesta Company” – крэатыўнае агенцтва, якое спецыялізуецца на арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў з глыбокім сэнсавым кантэнтам для беларускіх і заходніх кампаній і займае вядучае месца ў нашай краіне. Усё б нічога, арганізоўвае сабе і няхай, але, на хвілінку, яго ўзначальвае ўраджэнка Капаткевічаў Алена Кушнер.

Сустрэцца з дзяўчынай, каб задаць некалькі пытанняў, было практычна немагчыма: дзелавыя сустрэчы, камандзіроўкі, праекты за мяжой. Дапамог атрымаць адказы інтэрнэт.

Пра тое, як кінуць універсітэт і знайсці сваю справу,  як  стаць паспяховай бізнес-ледзі і пазнаць сябе – наша сённяшняе інтэрв’ю з Аленай.

– Распавядзі, як ты адважылася забраць дакументы з універсітэта і адкрыць свой бізнес?

– Кінула медыцынскі, бо зразумела, што хачу займацца зусім іншым.

Аднойчы пазнаёмілася з Вікторыяй Стралкоўскай, якая на той момант шукала кампаньёна ў сваю фірму па арганізацыі мерапрыемстваў. Яна прапанавала гэтае месца мне. Разам мы адкрылі кампанію “Grand Fiesta”, якая сёння займае лідарскія пазіцыі на рынку, працуе з топавымі кліентамі.

Тады вырашыла, што патрэбна пашыраць свае веды, таму і паступіла ў БДЭУ на “Вышэйшую школу турызму”.

UfpXcHnCPsQ

– Вельмі цікава пачуць пра тваю каманду: хто гэтыя людзі, чым займаюцца?

– У пачатку нашай сумеснай працы з Вікторыяй (6 гадоў таму) мы правялі ўдзвюх некалькі летніх мерапрыемстваў. У канцы лета арандавалі офіс, зрабілі рамонт і толькі тады набралі першы штат супрацоўнікаў.

У камандзе цяпер працуе 15 чалавек. Гэта крэатыўныя і мэтанакіраваныя людзі. Усе з вышэйшай адукацыяй. Цяпер  актыўна рыхтуемся да новага года.

2KKFmjfBH_I

– Якімі дасягненнямі сваёй кампаніі ты больш за ўсё ганарышся?

– Арганізацыяй выставы ўзбраенняў сумесна з ваенпрамам “MILEX”, якая прайшла ў маі сёлета ў Мінску. У выставе ўдзельнічала 51 краіна. Мы атрымалі найвышэйшыя водгукі і грамату-падзяку.

4 гады таму ў Мінску з’явілася сетка музычных аўтаматаў з Еўропы. Любы жадаючы можа кінуць грошы ў такі    аўтамат і яго любімая кампазіцыя зайграе на ўсю залу.

Яшчэ з 2014 года адкрылі новы напрамак Mice – карпаратыўныя паездкі за мяжу.

За дапамогай звярнулася сусветна вядомая кампанія Conte.  З усіх краін СНД прыехалі партнёры, чалавек 60.

Каля тыдня мы іх забаўлялі, з гала-вячэрамі, паездкамі па моры. Была паказана новая калекцыя кампаніі.

Я заўсёды адкрытая новым ідэям і праектам, іду насустрач. Калі нам трапляецца прыдатны чалавек, мы яго заўсёды запрашаем у каманду.

– Адкрыць сваю справу можа кожны? Трэба валодаць нейкай унікальнай стратэгіяй?

– Сістэма вядзення бізнесу ў Беларусі, на жаль, развіта недастаткова. Часцей прадпрымальнікі самі сабе прадастаўлены. Ёсць праграмы падтрымкі дзяржавы, але для мяне яны не актуальныя.

 Першыя два гады, калі мы толькі запускалі бізнес, працавала шмат, і ноччу таксама. Мерапрыемствы часта доўжыліся да 5-ці раніцы. А потым мая кампаньёнка пайшла ў дэкрэтны адпачынак.

Я кінула ўсе сілы на стварэнне каманды, дзе кожны будзе адзін за аднаго. Размеркавала абавязкі. У выніку ўсё атрымалася.

Бізнес – азартная гульня. Дастаткова пачаць і ўжо складана спыніцца.

1

– Якія магла б даць парады прадпрымальнікам, якія толькі пачынаюць ствараць бізнес?

– Ты павінен быць прафесіяналам у сваёй вобласці. Усё роўна, прадукт гэта ці паслуга, ты павінен ведаць, чаго хоча кліент і як “гэта” выгадна прадаць. Вельмі важна паклапаціцца не толькі пра якасць прадукцыі, але і пра рэкламу, маркетынг. І змагацца за кожнага кліента.

Калі ты адкрыў сваю справу, гэта не з’яўляецца гарантыяй, што ў цябе заўсёды будзе прыбытак. Трэба быць гатовым да таго, што некалькі месяцаў не будзе заробку. Будуць толькі выдаткі. Гэтыя рызыкі заўсёды варта ўлічваць.

Абавязкова трэба мець фінансавы рэзерв на ўтрыманне кампаніі ад 3-х месяцаў, не разлічваючы на прыбытак.

У нас таксама былі няўдалыя месяцы. Тады са сваіх асабістых сродкаў аплочвала зарплату, рэкламу, арэнду офіса. Гэта былі складаныя 5 месяцаў. Ледзь звялі канцы з канцамі.

 Прывяду адзін прыклад, калі бізнес не змог раскруціцца. Гэта навучанне скопбукінгу – від рукадзельнага мастацтва, якое складаецца ў вырабе і афармленні сямейных або асабістых фотаальбомаў. Кірунак апынуўся складаным. Наша краіна не мае адпаведных кадраў. Пакуль справа спынена.

Як праходзіць твой дзень?

– Пачынаецца з трэніроўкі, а палове 7-й раніцы, у 8 раніцы на корце гуляю ў сквош. Гадзіна трэніроўкі, потым лазневыя працэдуры.

Далей – планёрка на працы. Сустрэчы, перамовы. У сярэднім працую да 18-19 гадзін.

Бегаю, катаюся на ровары. Люблю падарожнічаць. Не праводжу шмат часу ў сацыяльных сетках. Нічога карыснага яны не даюць.

У мінулым годзе стала на сноўборд. Планую ўдасканаліць гэта хобі.

Вялікі дзякуй хачу сказаць бацькам за тое, што выхавалі менавіта такой – мэтанакіраванай. Дзякуй за тое, што падтрымлівалі ва ўсім і заўсёды. Гэта для мяне шмат значыць.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота з асабістага архіва Алены Кушнер.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о