У Беларусі ў сакавіку дзве журботныя даты – 78 гадоў таму была спаленая вёска Хатынь і 77 гадоў прайшло з таго часу, калі на Гомельшчыне дзейнічаў комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў смерці “Азарычы”.

Без тэрміну даўнасці

Напярэдадні памятных дат прайшла рэспубліканская патрыятычная акцыя памяці і смутку па добраўпарадкаванні мемарыялаў, помнікаў спаленым вёскам, а таксама іншых памятных месцаў “Мы памятаем”, да якой далучылася і Петрыкаўшчына.
Падзеям трагічнага мінулага былі прысвечаны мерапрыемствы ў школах, бібліятэках, клубных установах. У час віртуальных экскурсій, інфармацыйных гадзін, патрыятычных акцый удзячныя нашчадкі аддалі даніну павагі мужнасці і стойкасці тых, хто падарыў нам мірнае неба над галавой.
Сапраўды, памяць не мае тэрміну даўнасці: на мітынгах-рэквіемах, што прайшлі ў вёсках Сялюцічы і Людзвіноў з удзелам кіраўніцтва раёна, акцэнт быў зроблены на тым, што захаванне памяці пра ваенныя падзеі – святы абавязак кожнага беларуса. “Памяць пра баявыя падзеі і ахвяр вайны неабходная кожнаму пакаленню. Яна дапамагае ўсвядоміць сапраўдны кошт мірнага, стваральнага жыцця, фарміруе патрыятычныя перакананні. Памятаць пра нявінна загінулых землякоў – наш святы абавязак,” – адзначыў у сваёй прамове старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка.
Айцец Сергій Капітан адслужыў памінальную ліцію па ўсіх загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, памяць пра якіх ушанавалі хвілінай маўчання, запаліўшы свечкі памяці. Да помнікаў навучэнцы Грабаўскай, Смятаніцкай і Курыціцкай школ, настаўнікі, актывісты жансавета раёна і старшыні сельвыканкамаў усклалі вянкі і кветкі.

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма Гусева.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о