5

25 красавіка адной з самых “сталых” арганізацый – Рэспубліканскаму дзяржаўна-грамадскаму аб’яднанню “Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах” – споўнілася 145 гадоў.

Зараджэнне ТВВод адносяць да канца ХVIII стагоддзя, калі ў ЗША было створана Масачусецкае добраахвотнае таварыства па аказанні дапамогі маракам, якія пацярпелі караблекрушэнне. Затым такія таварыствы былі арганізаваны ў іншых краінах, у тым ліку і ў Расіі.

Думка пра заснаванне выратавальных станцый у Расіі для дапамогі пры караблекрушэннях паўстала сярод кранштацкіх маракоў у 1866 годзе, і па іх ініцыятыве да 1872 года было сабрана для гэтага больш за 60 тысяч рублёў.

11

Аднак для ажыццяўлення задуманага патрэбна была арганізацыя. Такой стала Таварыства аказання дапамогі пры караблекрушэннях, заснаванае 3 ліпеня 1871 года, а 20 кастрычніка княгіня Марыя Фёдараўна прыняла арганізацыю пад сваё заступніцтва. Першым сапраўдным членам таварыства стаў князь Аляксандр Аляксандравіч.

Першы агульны сход аб’яднання адбыўся ў сакавіку 1872 года. На ім быў прыняты Статут і абрана Галоўнае кіраванне. Першым старшынёй стаў Канстанцін Пасьет.

На тэрыторыі нашай рэспублікі, у Віцебскай губерні, 25 красавіка 1872 года  было створана Акруговае кіраванне Таварыства, якое 12 мая 1880 года перайменавана ў Таварыствва выратавання на водах.

За гады існавання раённай арганізацыі ТВВод было зроблена нямала добрых спраў. І гэта заслуга згуртаванага калектыву. Ні для каго не сакрэт, што працаўнікі ТВВод займаюцца не толькі ратаваннем людзей, але і вядуць прафілактычную работу, у тым ліку ва ўстановах адукацыі, у працоўных калектывах, у час рэйдаў па месцах масавага адпачынку, на пляжах.

 У працаўнікоў выратавальнай станцыі  з’явілася вельмі шмат сяброў, партнёраў, добраахвотных памочнікаў. У большасці арганізацый раёна створаны першасныя структуры ТВВод. Іх  падтрымка – неацэнны ўклад у развіццё дзейнасці таварыства.

У сваёй штодзённай працы, паважаныя выратавальнікі, вам нярэдка даводзіцца праяўляць са-праўдную мужнасць, вытрымку. Ад вашага прафесіяналізму і добрасумленных адносін да  службы залежыць жыццё людзей. Рэдка выпадаюць выхадныя і святы ў вашай службе. У любы час сутак, любую пару года вы спяшаецеся на дапамогу людзям.

Сёння працаўнікі выратавальнай станцыі ТВВод працягваюць традыцыі старэйшых пакаленняў, прафесіяналаў з вялікай літары, якія заклалі трывалы падмурак у развіццё выратавальнай службы. Іх імёны залатым радком упісаны ў гісторыю таварыства. Гэта былыя начальнікі выратавальнай станцыі Леанід Клепік і  Анастас Кулікоўскі,  вадалаз Анатоль Шумай,  старшыня раённай арганізацыі ТВВод Анатоль Шылка.

З павагай узгадваем ветэранаў, якія і дагэтуль дапамагаюць сваім вопытам маладым спецыялістам выратавальнай станцыі  – былога начальніка станцыі Мікалая Голуба, вадалаза Уладзіміра Кабановіча  і многіх іншых.

7 2

Дарагія калегі, нашы ветэраны! Шчыра віншую вас з юбілеем нашай арганізацыі! Пра вашу нялёгкую працу можна сказаць, перафразаваўшы словы з вядомай кінастужкі: “Ёсць такая прафесія – людзей ратаваць”. Няхай жа ў вашым напружаным жыцці будзе больш момантаў адпачынку.  Спакою вам у душы, на працы і ў сем’ях.

3 4 6 9 10

Андрэй ГАЛІЦКІ,

начальнік выратавальнай станцыі ТВВод.

Фота Пятра ШАДУРЫ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о