Сустрэчы трэцяга, чацвёртага і пятага тураў фінальнай часткі другой лігі скончыліся. На час падрыхтоўкі матэрыяла “Петрыкаўскія навіны” рыхтавалі агляд гэтых матчаў, але ў гэты час вакол адной з гульняў пачала закручвацца новая інтрыга. Давайце разбірацца

Палескае дэрбі, якога не было
Трэці тур фінальнай часткі чэмпіянату лігі праходзіў для петрыкаўскага “Шахцёра” на арэне футбольнай акадэміі ў Пінску з мясцовым клубам “Стэнлес”. Напярэдадні матча ў некаторых ігракоў прымаючага боку пачаліся праблемы са здароўем. За дзень да гульні тэсты на каранавірус паказалі адБез мноства галоў, але з ачкамімоўны вынік, таму гаспадары паведамілі, што гульня адбудзецца згодна з запланаваным раскладам. У той жа дзень у Пінск прыбыла петрыкаўская дружына.

Ноччу як мінімум ў пяці пінскіх футбалістаў праявіліся сімптомы COVID-19, таму раніцай прымаючы бок абвясціў, што гульня адмяняецца. У групе “Стэнлес” ва “Вконтакте” паведамлялася, што федэрацыя футбола прыняла рашэнне пра перанос матча для забеспячэння бяспекі здороўя футбалістаў, заўзятараў, выхаванцаў і персаналу Акадэміі футбола Пінска.

“Шахцёр” мусіў вяртацца. Наперадзе каманду чакалі выяздныя матчы з “Баранавічамі” і “Мала-дзечна”. Урэшце, ужо на старонцы жоўта-чорных з’явілася вось такое паведамленне: “Рашэннем АБФФ матч перанесены не быў, а нашай камандзе, што прыехала ў Пінск за дзень да адмененага матча, была прысуджана перамога з лікам 0:3”.
У адказ “Стэнлес” падаў апеляцыйную скаргу, у якой апрача іншага паведамлялася, што пінская каманда ўсё ж такі падала заяўку на матч у адрозненні ад сапернікаў, але ні судзейская брыгада, ні “Шахцёр” на стадыёне так і не з’явіліся і належныя дакументы не прадаставілі.
Што ж, будзем сачыць за ходам падзей і чакаць адказу федэрацыі футбола. Разам з тым, прысуджаныя “Шахцёру” тры ачкі за тэхнічную перамогу застаюцца пакуль паўнавартаснымі.Без мноства галоў, але з ачкаміЧатыры адзінкі на выездзе з “Баранавічамі”
Наступны матч для “Шахцёра” таксама быў гасцявым. Сустрэча з “Баранавічамі” праходзіла на стадыёне “Юнацтва” ў Стаўбцах.
Напачатку гульні каманды “прыглядаліся” адна да адной. Адбыўся абмен вострымі момантамі, але ўвогуле першая палова тайма характарызавалася асцярожнай гульнёй абодвух бакоў паміж штрафнамі пляцоўкамі.
З 25-й хвіліны гаспадары пачалі ціснуць “Шахцёр”. Госці перайшлі да абарончай гульні, насцярожыўшы сваіх прыхільнікаў тэхнічным бракам на сваёй палове поля. Складалася ўражанне, што калі “калійшчыкі” не пераломяць ход падзей, то хутчэй за ўсё будуць вымушаны вымаць мяч з сеткі сваіх варот. Так і сталася: пасля розыгрышу вуглавога на 34-й хвіліне футбалісты “Баранавічаў” ажыццявілі традыцыйную камбінацыю.
Доўгаму навесу на цэнтр варот гасцей абарона “Шахцёра” чамусьці не перашкаджала, роўна як і ігрок апекі не перашкаджаў нападаючаму гаспадароў здзейсніць удар галавой у левы кут варот. Вось абаронца “Шахцёра” стаіць поруч, вось падскоквае разам з нападаючым саперніка, але падскок гэты хутчэй намінальны, аніякай барацьбы за мяч – 1:0.
У адказ жоўта-чорныя маглі б зраўняць лік, але Аляксей Хадневіч спачатку не трапіў у вароты “Баранавіч” з некалькіх метраў, а на 44-й хвіліне прабіў вышэй.

Без мноства галоў, але з ачкаміУ другім тайме састаў гасцей быў адноўлены Дзмітрыем Харнаўцавым і Ігарам Монічам, на якога некаторыя заўзятары (у прыватнасці і я) ускладалі свае надзеі.
Ці то перапынак збіў тэмп баранавіцкай каманды, ці то галоўны трэнер “Шахцёра” Сяргей Нікіфарэнка даў у перапынку правільную ўстаноўку, але петрыкаўская каманда з пачатку другой паловы пачала быць падобнай на той клуб, які мы звыклі бачыць: за 19 хвілін госці здолелі стварыць ажно шэсць вострых момантаў каля варот “Баранавіч”. За гэты час гаспадары два разы фалілі на Ігары Монічы. І няхай штрафныя ў выкананні Аляксея Хадневіча і Уладзіміра Харланава не дасягнулі сваёй мэты, але і “Баранавічы” не засвоілі ўрок. У чарговы раз згуляць на роўных з Ігарам у абароны гаспадароў не атрымалася на 67-й хвіліне, але на гэты раз парушэнне адбылося ў штрафной. Пенальці ўзяўся выконваць наш зямляк Уладзімір Харланаў, пусціўшы мяч у левую палову, у той час як варатар кінуўся ўправа – 1:1.
У астатні час гульні “Баранавічы” актывізаваліся, “Шахцёр” жа зноў пачаў паказваць тэхнічны брак. Некалькі стандартаў з абодвух бакоў не прывялі да абвастрэння каля варот, ды і варатары адчувалі сябе ўпэўнена. Гульня завяршылася чатырма адзінкамі – нічыёй 1:1 і, як следства, па адным ачку на рахунку кожнай каманды.

Прынцыповы сапернік і барацьба за другое месца
Наступная гульня для “Шахцёра” мела выключнае значэнне. Так сталася, што пасля двух разгромаў “Баранавіч” і “Маладзечна” на дамашняй арэне, тэхнічнай перамогі над пінскім “Стэнлесам” і гасцявой нічыёй з тымі ж “Баранавічамі”, петрыкаўская дружына мела на сваім рахунку 13 ачкоў. Столькі ж было ў футбольнага клуба “Маладзечна”, які намінальна займаў трэцюю пазіцыю ў турнірнай табліцы, але фактычна аспрэчваў з “Шахцёрам” другое месца ў бягучым чэмпіянаце.
Матч адбыўся ў гэтую суботу. Надвор’е адарыла вільгаццю, што адлюстроўвалася на гульні. “Маладзечна” пачало бадзёра, за тры першыя хвіліны ажыццявіўшы два праходы да штрафной гасцей. “Шахцёр” з такім раскладам мірыцца не хацеў і адказаў спачатку нядрэнным праходам да варот гаспадароў, што сыйшоў на вуглавы, удалым навесам са стандарта і моцным ударам галавою нападаючага жоўта-чорных, які праляцеў вышэй варот. Праз хвіліну Ігар Моніч хвостка прабіў здалёк, але мяч праляцеў лявей варот.

Без мноства галоў, але з ачкамі

Ігар Моніч

Па сутнасці, гульня ўвесь першы тайм была багатая на вострыя моманты, шэраг удараў адпраўлялі мяч міма варот, хапала работы і галкіперам, якія раз-пораз аказваліся на месцы, дэманструючы выдатную рэакцыю і адпрацаваныя дзеянні ў час стандартаў.
Адзінае, што выклікала пытанні: не заўсёды якасная гульня абароны “Шахцёра” – ужо якую сустрэчу можна назіраць дзіркі ў абароне, скрозь якія нападаючыя апанентаў гойсаюць нібы мышы. Ускладняецца сітуацыя здзіўляючай пасіўнасцю ігракоў петрыкаўскай каманды і тэхнічным бракам. Вось, на 15-й хвіліне, пасля даволі павольнага дрыблінгу ў штрафной гасцей, маладзечанцы ўсё ж страцілі мяч, але першая недакладная перадача абароны “калійшчыкаў” зноў, напрамкі ў ногі, дорыць круглага “Маладзечна”… у сваёй штрафной пляцоўцы!
На 41-й хвіліне ў бок варот “Маладзечна” быў назначаны штрафны, розыгрыш якога варты лепшай адзнакі. Па-першае, далёка не заўсёды пабачыш такую шчыльную “сценку” з пяці ігракоў, у “падмурку” якой ляжыць шосты, каб мяч не праскачыў нізам у час падскоку футбалістаў. Менавіта рыкашэт ад ляжачага на полі і пада-браў ігрок “Шахцёра” Аляксей Кашэўскі. Разабраўшыся з адным абаронцам, Аляксей аддаў перадачу акурат пад падкат апанента Віталю Ганічу. У апошняга заставаўся час і прастора для манёўра, але паўабаронца, што знаходзіўся крыху далей левага кута штрафной пляцоўкі, рашуча закруціў мяч за шкіркі варатара пад перакла-дзіну – 0:1.
На гэтым першая палова магла б скончыцца, але “Шахцёр” злавіў свой славуты кураж і на 45-й хвіліне Уладзіміру Харланаву крыху не хапіла трапнасці: мяч трапіў у крыжавіну, а пасля падбору Віталя Ганіча – у рукі галкіперу.

Без мноства галоў, але з ачкамі

Аляксей Хадневіч ў барацьбе за мяч у час хатняй сустрэчы з «Маладзечна»

Другі тайм, і “Шахцёр” не аддае ініцыятыву саперніку. Толькі праз пяць хвілін пасля пачатку футбалісты “Маладзечна” здолелі трапіць на палову поля гасцей, але ўжо на 55-й хвіліне пазіцыйная атака гаспадароў раўняе лік гэтай сустрэчы.
Адказ не прымусіў сябе чакаць. Праз 2 хвіліны пасля гола Уладзімір Харланаў хутка ўвайшоў у штрафную з левага кута. Футбаліст “Маладзечна” сустракаў атаку падкатам. Уладзімір меў імгненне і толькі адно крананне для рашэння і моцна прабіў. Мяч падняўся хрыху вышэй корпуса абаронцы але трапіў у локаць іграка гаспадароў – пенальці. Рэалізаваць 11-мятровы ўзяўся сам Уладзімір. Трыбуны раілі варатару прыгаць у левы бок. Не ведаю, ці скарыстаўся кіпер парадай заўзятараў, але зрабіў менавіта так, Харланаў жа прабіў па цэнтры – 1:2.
Гульня атрымала больш павольны тэмп. Шэраг вуглавых рэалізаваць “Шахцёру” не давялося. Удары з доўгай і сярэдняй дыстанцыі ляцелі міма. Фол з боку гасцей выклікаў грубую рэакцыю ў футбаліста “Маладзечна”, за што той атрымаў картку і быў выдалены.
Меншасць не сапсавала спраў “Маладзечна”. Больш за тое, апошнія хвіліны каманда выглядала на полі нават лепш “Шахцёра”, падкідваючы работы варатару Аляксею Станкевічу. Трэба адзначыць, што Аляксей з гэтай задачай справіўся, пакінуўшы лічбы “1:2” на табло непарушнымі.Без мноства галоў, але з ачкамі

Апошні матч петрыкаўская дружына правядзе на сваёй хатняй арэне “Прыпяць” у Петрыкаве. Пачатак сустрэчы 21 лістапада ў 14:00. Сачыце за аб’явамі і плануйце свае выхадныя, паважаныя аматары футбола.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара і Ільі ШЭЛЕГА. Графіка vk.com/fcshakhter_petrikov

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о