Пральная машына – складаны электрычны апарат са спажывецкай магутнасцю 2,5-3,5 кВт. Эксплуатуецца пральная машына часцей за ўсё ў ванным пакоі, што з’яўляецца асабліва небяспечным памяшканнем у адносінах электрабяспекі. Для надзейнасці і бяспечнай працы пральнай машыны неабходна выкарыстоўваць наступныя рэкамендацыі.

Уважліва вывучыце інструкцыю па эксплуатацыі машыны, у прыватнасці раздзел “меры бяспекі”. Пры ўсталяванні тэхнікі выконвайце ўсе патрабаванні інструкцыі.
Падключэнне пральнай машыны да электрасеткі павінен ажыццяўляць кваліфікаваны электратэхнічны персанал. У шматкватэрных дамах падключэнне ажыццяўляць толькі з ведама і дазволу ўладальніка дома.
Для падключэння машыны неабходна зманціраваць асобны трохпраходны кабель, што складаецца з фазы, працоўнага нуля і ахоўнага нуля, ад павярховага шчытка, а ў прыватных дамах – ад уводнай размеркавальнай прылады. Таксама, згодна з правіламі для электрапрылад больш за 1,3 кВт, сячэнне кабелю павінна быць не меней 1,5 квадратных міліметраў для медзі і 2,5 квадратных міліметраў для алюмінію.
Звонку ваннага пакоя неабходна ўсталяваць “еўраразетку” з ахоўным зазямляльным кантактам. Сілкуючы машыну кабель падключыць праз прыладу ахоўнага адключэння, што забяспечыць не толькі ахову машыны, але і гаспадароў ад магчымага ўздзеяння электрычнага току.
Падключэнне да звычайнай разеткі можа выклікаць небяспечныя наступствы. Не ўжывайце для падключэння падаўжальнікі ці трайнікі.

Валерый МАМРОЎ,
дзяржінспектар па
энэргітычным наглядзе.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о