7 снежня на базе шахматнага клуба “Белая ладдзя” ў РДК прайшоў турнір па шахматах памяці Ігара Шастапалава, былога дырэктара фізкультурна-спартыўнага клуба “Ураджай”. У гэты дзень Ігару Васільевічу споўнілася б 60 гадоў.

Белая ладдзя – сімвал памяці
Па выніках конкурсу сярод 14 удзельнікаў першае месца заняў Аляксанд Кудравец, на другім апынуўся Уладзімір Літош, на трэцім – Сяргей Шпак. Спецыяльным прызам узнагароджаны вучань 7 класа сярэдняй школы № 2 Ягор Цімашышын. Пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.
Арганізатары мерапрыемства – ФСК “Ураджай” сумесна з раённым Дома культуры – выказваюць падзяку ўсім удзельнікам і спадзяюцца, што падобны турнір увойдзе ў традыцыю.

Т. СЯРГЕЕВА.
Фота А. ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о