ААТ «Белаграпрамбанк» плануе вясной пачаць выдачу льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, паведаміў 11 студзеня журналістам намеснік старшыні праўлення банка Віталь Крук.

«Прынята ўжо рашэнне Саветам Міністраў — у бягучым годзе будзе гэты крэдыт. У сумавым выражэнні ён будзе ў рамках мінулага года, сума не зусім вялікая — Br10 млн. Я думаю, што недзе з вясны пойдзе крэдытаванне», — растлумачыў Віталь Крук.

Намеснік старшыні праўлення адзначыў, што ў мінулым годзе такія крэдыты былі запатрабаваны ў грамадзян. «Іх разабралі літаральна за тры месяцы», — падкрэсліў ён. Стаўка па такіх крэдытах у гэтым годзе складзе 13,5 працэнта (стандартная стаўка банка мінус 1/2 стаўкі рэфінансавання).

ААТ «Белаграпрамбанк» уваходзіць у групу вядучых крэдытна-фінансавых арганізацый Беларусі, з’яўляецца ўпаўнаважаным банкам урада па абслугоўванні дзяржаўных праграм падтрымкі аграпрамысловага комплексу. Займае лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў па велічыні статутнага фонду і нарматыўнага капіталу. Дэпазітны партфель Белаграпрамбанка ў беларускіх рублях складае амаль 20 працэнтаў ад усёй беларускай банкаўскай сістэмы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о